“Пятроўскі кірмаш” сабраў аднавяскоўцаў

Общество

У кожнага населенага пункта, — ці гэта вёсачка, ці вялікі горад, — ёсць свая гісторыя. Аб тым, якая яна ў вёскі Язоўкі, узгадалі мясцовыя жыхары ў мінулы чацвер на свяце Пятра і Паўла. У вёсцы якраз у гэты дзень праходзіў «Пятроўскі кірмаш».

Дарэчы, такое мерапрыемства ладзілі тут упершыню. Некаторыя жыхары нават спачатку думалі, что ў вёсцы вяселле, бо даўно не было чуваць песень. Сапраўды, людзей было шмат. І не толькі мясцовага насельніцтва, але і тых, хто заўсёды наведвае сваіх родзічаў ці прыязжае на лета на дачны ўчастак.  Гасцінны падворак Валянціны Ладуцька (дарэчы, арганізатара мерапрыемства) ўмясціў усіх жадаючых.

На свята прыехала старшыня Лядзенскага сельскага Савета Алена Гамеза. Акрамя віншаванняў, многія язоўцы атрымалі падарункі ад Алены Дзмітрыеўны. У гэты дзень вёску Язоўкі таксама наведаў настаяцель храма г. Чэрвеня Аляксандр Лазоўскі, які правёў службу. Таксама у міні-музеі, створаным Валянцінай Ладуцька, паказалі сцэнку дзеці з Велікапольскага сельскага Дома культуры. Закончылася мерапрыемства за гасцінным сталом гаспадыні падворка. Тут былі і спевы, і расповеды старажылаў, і ўспаміны пра вёску, пра людзей…

Жыхары вельмі задаволены, што змаглі сустрэцца і пагаварыць, даведацца пра навіны, а таксама паглядзець на рэчы, якімі карысталіся продкі. Язоўцы выказваюць падзяку арганізатарам «Пятроўскага кірмаша» і спадзяюцца, што змогуць збірацца на мерапрыемства кожны год.

 

Кацярына Шумко,

студэнтка Інстытута журналістыкі.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *