Першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі

Общество

На гэтым тыдні адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Бярэзінскай выбарчай акругі №61 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У яе склад увайшлі 13 чалавек з нашага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў. З іх 2 —  прадстаўнікі партый, 4 — грамадскіх арганізацый. На першым пасяджэнні  былі абраны старшыня камісіі — начальнік фінансавага аддзела Бярэзінскага райвыканкама Р.В.Зяневіч, намеснік старшыні — дырэктар Бярэзінскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» У.М.Лянькоў і сакратар — М.І.Ігнатовіч.  На першым пасяджэнні  абмеркаваны прававыя аспекты работы членаў камісіі згодна з заканадаўствам нашай краіны, рэжым і план работы.

У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Бярэзінскага райвыканкама С. Д. Ленкавец, які адзначыў, што з боку мясцовых улад усіх трох тэрытарыяльных раёнаў, якія ўвайшлі ў склад Бярэзінскай выбарчай акругі, будзе аказана неабходная дапамога, каб выбары прайшлі на высокім узроўні.

На здымку: падчас пасяджэння камісіі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *