На палетках раёна

Общество

Па стану на ўчарашні дзень у гаспадарках раёна ўбрана 1465 гектараў зерневых з неабходных 23675 гектараў. За дзень — 810 гектараў.

Намалочана 5008 тон збожжа, за дзень — 2701 тона.

Сярэдняя ўраджайнасць — 34,2 цэнтнера з гектара.

На палетках працавала 95 камбайнаў.

Найбольш высокая ўраджайнасць — у СПФ «Аграбуд»: 45,1 цэнтнера з гектара. Тут зерневыя займаюць 1230 гектараў.

На другім месцы ў раёне па ўраджайнасці — філіял «Аграбокс»: 41,2 цэнтнера з гектара.

Самая меншая ўраджайнасць — у ААТ «Х з’езд Саветаў»: 23,4  цэнтнера з гектара.

Салома ўбрана на плошчы 443 гектары, у тым ліку запрэсавана з 247 гектараў.

Шматгадовыя травы на насенне ўбраны са 134 гектараў, намалочана 40 тон насення.

Рапс убраны на 4665 гектарах з неабходных 5494.

Сярэдняя ўраджайнасць 21,6 цэнтнера з гектара.

Самая высокая яна — у СПФ «Аграбуд»: 37,1 цэнтнера з гектара, самая нізкая — у ААТ «Лядзенскі»: 15 цэнтнераў з гектара.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *