І ў вёсцы можна з карысцю бавіць час

Общество

Мы жывём у Мінску, а на летнія канікулы прыязджаем да сваіх родных у вёску Дамавіцк. Гэта вельмі цудоўная мясціна! Можна не толькі купацца і загараць, хадзіць па ягады ў лес, слухаць спевы птушак, але і з задавальненнем наведаць мясцовую бібліятэку, сельскі Дом культуры. Ды і не проста наведаць, а і самім прыняць удзел разам з мясцовымі дзецьмі ў праводзімых там мерапрыемствах. Вось і нядаўна, напярэдадні Дня незалежнасці нашай Радзімы, удзельнічалі ў канцэрце “Беларусь мая сінявокая”. Яго падрыхтавалі  сумесна ўдзельнікі Дамавіцкага і Любішынскага Дамоў культуры. І нам знайшлася справа па душы: чыталі вершы, спявалі.

А 7 ліпеня даведаліся шмат цікавага пра Янку Купалу, браўшы ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Нам засталася спадчына”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Мерапрыемства праводзіла бібліятэкар Дамавіцкай бібліятэкі і работнікі Дамавіцкага сельскага Дома культуры. Нашы сэрцы кранула мілагучнасць беларускай мовы, цікавы аповед пра дзяцінства і творчасць Янкі Купалы. Мы самі чыталі яго вершы, праспявалі песню “Саўка ды Грышка”

Вось так можна з карысцю бавіць час і ў вёсцы. Было б толькі жаданне, а мы яго маем, бо кожнае лета займаемся ў гуртках мастацкай самадзейнасці Дома культуры і з’яўляемся актыўнымі чытальнікамі бібліятэкі вёскі Дамавіцк.

Мы раім ўсёй дзетвары, якая прыязджае з гарадоў у вёску на канікулы, самімі быць стваральнікамі ўласнага настрою, настрою радасці і апымізму.

Даша Бярэзіна і сяброўкі:

Карына Мурашка, Каця Вінаградава, Аліна Балыка, Паліна Балыка і іншыя.

В канун праздника, посвящённого Дню независимости и освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков, В Домовицком сельском Доме культуры состоялся праздничный концерт, который представили участники ансамбля “Вёсачка”, а также в гости приехали артисты художественной самодеятельности Любишинского сельского Дома культуры.

Очень много хороших песен зрители услышали в исполнении Людмилы Лепеш, Ларисы Зыль, Ирины Вериной, Натальи Поромон, Любови Пинчук. Песни прозвучали на разную тематику: военных лет и о любви. До слёз тронуло стихотворение в исполнении Натальи Петрович.

Сколько в этот вечер прозвучало поздрпвлений, хороших пожеланий! С каким задором выступали наши детки, победители районного конкурса “Звонкие голоса” Полина Комарова, Артём Клындюк! Зрители хлопали, не жалея рук.

Любовь КЛЫНДЮК,

заместитель управляющего по идеологическо-воспитательной работе филиала ОАО МПЗ ПСХ “Домовицкий”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *