Хроніка Міншчыны

Общество

Чатыры воіны-інтэрнацыяналісты, якія сталі інвалідамі падчас ваенных дзеянняў у Афганістане, атрымалі дакументы і ключы ад новых аўтамабіляў «ВАЗ-2104». Сродкі на іх набыццё выдзяліў Мінскі аблвыканкам.

***

У вобласці пачалася ўборка азімага ячменю і азімага рапсу. Працягваецца таксама нарыхтоўка кармоў.

***

Усе намаганні камунальнай гаспадаркі павінны быць накіраваны на паляпшэнне якасці, надзейнасці паслуг і змяншэнне затрат пры іх прадастаўленні. Такую задачу паставіў губернатар Міншчыны Барыс Батура перад камунальнікамі вобласці на выязным пасяджэнні аблвыканкама ў Капыльскім і Ўздзенскім раёнах.

***

Сёлета ў Мінскай вобласці плануецца ўцягнуць у абарот больш як трыста невыкарыстоўваемых аб’ектаў дзяржаўнай маёмасці.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *