«БЫВАЙ, ЛІЦЭЙ!»

Общество

— сказали нядаўна нашай навучальнай установе 162 выпускнікі, якія атрымалі дыпломы аб заканчэнні вучобы. Гасцямі ўрачыстасці ў Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі былі намеснік старшыні райвыканкама Ала ШАХОЦЬКА, намеснік генеральнага дырэктара арганізацыі «Мінскаблсельбуд» Уладзімір СІЛІН, намеснік дырэктара ПМК-8 Уладзімір САЛЫЧЫЦ, інжынер па ахове працы ПМК-237 Максім БУШМЯЛЁЎ. Яны выступілі з віншаваннямі, пажаданнямі шчаслівай жыццёвай дарогі, наказамі працаваць сумленна і самааддана. Так, былы дырэктар ліцэя Ала ШАХОЦЬКА сказала: «Мы прайшлі разам шлях ад вашага першага кроку тут да сённяшняга дня, таму часцінка нашых сэрцаў застаецца з кожным, хто сёння пакідае ліцэй. Перад вамі дарослае жыццё, і я жадаю вам пабудаваць яго дастойна і паспяхова, каб спраўдзіліся ўсе вашы мары і пажаданні». Уладзімір СІЛІН адзначыў, што кіраўніцтва «Мінскаблсельбуда», куды прыходзіць на працу шмат выпускнікоў ліцэя, задаволена якасцю ведаў і ўменняў маладых рабочых і ў сваю чаргу робіць усё неабходнае, каб падтрымаць гэтых юнакоў і дзяўчат. «Жадаю кожнаму хутчэй уліцца ў новыя працоўныя калектывы, и каб праца прыносіла задавальненне вам і карысць краіне», — сказаў ён.

Максім БУШМЯЛЁЎ расказаў, што сам — былы выпускнік ліцэя. «Я не спыніўся на гэтым, атрымаў далейшую адукацыю. Жадаю і вам не спыняцца: вучыцеся, імкніцеся да большага. Кожны можа дабіцца вельмі многага, калі прыкладзе да гэтага намаганні. Але і праца рабочага-будаўніка зараз у пашане, таму з нецярпеннем чакаем вас на нашых аб’ектах».

З пажаданнямі і наказамі выступілі і прадстаўнікі ліцэя: дырэктар Яўген ГІЛЬНІЧ, старшы майстар Мікалай САЛЫЧЫЦ, майстар вытворчага навучання Зінаіда КУДЗІНА, майстры і выхавальнікі тых груп, што скончылі вучобу.

Шмат хто з выпускнікоў у дадатак да дыплома атрымаў грамату за добрую вучобу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, перамогі ў прафесійных конкурсах і спартыўныя дасягненні. Гэта стыпендыят абласнога прафсаюза Алеся ЛЯШЧЫНСКАЯ, пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Беларускі вянок» Павел КЛЫНДЗЮК і Аляксей ГАНЧАРЫК, а таксама Дзмітрый ГАЛУЗА, Іван БУЛОЙЧЫК, Дзмітрый НОВІК, Аляксей БАГРЫЦЭВІЧ, Дзмітрый і Яўген ДАДЫРКА, Юрый САКАЛОЎСКІ, Кірыл УРУБЛЕЎСКІ, Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ, Яўген ПШЫБЫТКА, Артур ЯЎСЕЕНКА, Дзяніс АНДРОНЧЫК, Дзмітрый ГРЫШАН, Вераніка БАБІЧ, Таццяна АНДРОСІК, Віка ДЖУГАН, Станіслаў ПЯХОТА, Аляксей ФРАЛОЎ, Арцём АЛЬШАНІК, Ганна БАРАНОЎСКАЯ, Сяргей ТЯНЧЫК, Насця КАЛТОВІЧ.

Ад імя бацькоў, чые дзеці скончылі ліцэй,  выступіла Вольга КЛЫНДЗЮК. Яна падзякавала адміністрацыі, майстрам, выкладчыкам і выхавальнікам, а заўтрашнім працаўнікам пажадала добра сябе праявіць і не забываць настаўнікаў, якія навучылі не толькі прафесіі, але і добрым жыццёвым прынцыпам.

Сёлета тры чалавекі атрымалі дыпломы краснага колеру. На выдатна ліцэй скончылі Іван ЯРАШЭВІЧ, Дзяніс СУША і Міхаіл ЛАЎРЫНОВІЧ. Для іх і для усіх гледачоў выступіла ліцэйская агітбрыгада, што не раз адстайвала гонар ліцэя на розных конкурсных пляцоўках Беларусі, пра што пісаў і «Раённы веснік». Зараз яны выступалі апошні раз, але хочацца спадзявацца, што ўсё добрае, набытае за годы вучобы, ў кожным выпускніку застанецца на ўсё жыццё.

 

Вольга КОЦІНА,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *