7 ліпеня – Дзень кааперацыі

Общество

7 ліпеня работнікі спажывецкага таварыства адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень кааперацыі.

Уважаемые работники потребительской кооперации Червенского района!

Поздравляем вас с профессиональным праздником  —  Днём кооперации!

Потребкооперация уже много лет является организованной многоотраслевой структурой, основная задача которой — повышение уровня жизни населения и, в первую очередь,  сельских жителей.

Важно, что работники потребкооперации поддерживают отечественного производителя, содействуя наполнению рынка Червенщины товарами первой необходимости. При этом самостоятельно занимаются заготовкой и переработкой сельскохозяйственной продукции.  Отрадно отметить, что потребкооперация нашего района  —  динамично развивающаяся отрасль, функционирующая в сфере торговли и общественного питания.

Отдельные слова благодарности хочется сказать ветеранам отрасли, передавшим свой опыт и профессионализм, идеалы взаимовыручки и сплочённости молодому поколению кооператоров.

В ваш праздник сердечно желаем вам  здоровья и счастья, благополучия и успехов, плодотворной профессиональной деятельности!

Червенский районный исполнительный комитет

Червенский районный Совет депутатов

 

Уважаемые работники, ветераны потребительской кооперации, пайщики!

Искренне поздравляем вас с профессиональным праздником —  Днем кооперации Республики Беларусь!

Потребительская кооперация издавна занимает важное место в экономической и социальной жизни нашего государства, поскольку обслуживает в основном сельское население, доходя со своими товарами, услугами до самых отдаленных уголков района. И Червенское райпо также во главу угла ставит выполнение социальной функции. Приезд в отдаленную деревню автомагазина — это свидетельство того, что нам дорог каждый покупатель. За всеми показателями по торговле, производственной, заготовительной деятельности, по общественному питанию, транспорту, строительству стоит труд коллектива Червенского райпо, где каждый на своем рабочем месте вносит посильный вклад в выполнение целей и задач, которые поставлены перед работниками потребкооперации исполнительной властью, пайщиками. Выполняя свою социальную миссию, мы стараемся делать все, что жизненно важно для людей. От нашего с вами профессионализма и ответственности во многом зависит настроение, здоровье и благополучие селян. Наш повседневный труд, опыт, активная жизненная позиция послужат дальнейшему росту авторитета потребительской кооперации, позволят приумножить ее славную историю и лучшие традиции. Искренне желаем вам, дорогие работники и ветераны труда, вашим родным и близким крепкого здоровья, счастья, оптимизма, благополучия, плодотворной работы, уверенности в завтрашнем дне.

Правление и профсоюзный комитет

Червенского районного потребительского общества

 

Чэрвеньскае раённае спажывецкае таварыства з’яўляецца вядучай гандлёвай арганізацыяй у раёне. З 99 магазінаў, якія знаходзяцца тут на балансе, — 60 у сельскай мясцовасці.

 

Кааператары абслугоўваюць 49 вёсак з колькасцю насельніцтва да 10 чалавек. А ўсяго — 126 населеных пунктаў, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка. Не менш двух разоў на тыдзень пяццю аўтамагазінамі дастаўляюцца тавары ў адпаведнасці з маршрутамі, узгодненымі з выканаўчай уладай. Апроч таго, праз аўтамагазіны жыхары аддаленых населеных пунктаў могуць падаць папярэднія заяўкі на любыя тавары.

 

Усяго ў райспажыўтаварыстве працуе 638 чалавек. Пераважная большасць іх занята ў гандлі — 65,4 працэнта, у грамадскім харчаванні — 14,9 працэнта, у транспарце — 9,9 працэнта, у нарыхтоўках — 9,7 працэнта.

 

З вышэйшай адукацыяй працуе 39 чалавек, сярэдне-спецыяльнай — 204. У вышэйшых навучальных установах вучацца 16 чалавек, каледжах — 14, кааператыўных вучылішчах — 2.

 

Другой па значнасці ў спажывецкай кааперацыі з’яўляецца нарыхтоўчая галіна. Яна не толькі дадатковая крыніца таварных і сыр’евых рэсурсаў, але і выконвае такую важную сацыяльна-эканамічную функцыю, як пастаўка сыравіны ад вытворцаў да гандлёвых, перапрацоўваючых прадпрыемстваў і пастаўкі на экспарт, садзейнічае павелічэнню грашовых даходаў насельніцтва.

 

Для нарыхтоўчай дзейнасці маецца тры прыёмна-нарыхтоўчыя пункты, гародніна-бульба-садавінасховішча, халадзільнік, квасільна-засолачны пункт і іншае. Нарыхтоўкамі займаюцца таксама гандлёвыя прадпрыемствы.

 

У раёне — 15243 пайшчыкі. З іх работнікаў сістэмы райспажыўтаварыства — 638 чалавек.

 

Галоўны накірунак ў рабоце калектыву райспажыўтаварыства — задавальненне попыту пакупнікаў у неабходных таварах і паслугах, павышэнне ўзроўню гандлёвага абслугоўвання.

 

“За добрае абслугоўванне – дзякуй”

Гэтыя прыемныя словы часта чуюць прадаўцы магазіна “Родны кут” у Валевачах. Занатаваны яны і ў кнізе “Заўваг і прапаноў”. Усяго паўгода мінула з таго дня, як гасцінна расчыніла свае дзверы пакупнікам гэтая новая крама з сучасным гандлёвым абсталяваннем, прывабным  інтэр’ерам, шырокім асартыментам тавараў і ветлівымі, увішнымі прадаўцамі. З першых дзён упадабалі яе мясцовыя жыхары:  з задавальненнем набываюць тут малочныя і мясныя прадукты, напіткі, хлеб, булкі, крупы, цукеркі і многае іншае… Таму тавараабарот штомесяц узрастае. З пачатковых 150 мільёнаў рублёў ён складае ужо 215 мільёнаў і болей.

На здымку (злева направа): прадавец Вольга Куценка, таваразнаўца Смілавіцкага рознічна-гандлёвага прадпрыемства Таццяна Шаўко і загадчыца магазіна Людміла Скарына.

 

Ружы і віншаванні на  юбілей

атрымала днямі Вольга Зіневіч з нагоды  50-годдзя з дня нараджэння. Зусім юнай уладкавалася яна на працу ў каапнарыхтпрам, пачынала касірам, завочна закончыла гандлёвы тэхнікум. Цяперашняя яе пасада — галоўны бухгалтар. А працоўны стаж Вольгі Зіневіч у гэтай галіне  — больш як трыццаць гадоў. Абраная прафесія ёй падабаецца, сваёй адданасцю рабоце і адказнасцю мае ў калектыве павагу.

 

Майстэрствам славіцца Васіль Правасуд

А працуе ён электрыкам будаўніча-рамонтнага ўчастка, можа адрамантаваць любое электрычнае абсталяванне. У калектыве кажуць, што гэты чалавек “на вагу золата” і яму “няма альтэрнатывы”.

Васіль — ваенны пенсіянер, лятаў радыстам на самалётах, служыў у Беларусі, Казахстане, выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

У Чэрвеньскім райспажыўтаварыстве працуе ўжо больш пятнаццаці гадоў.

 

Дастойна трымае канкурэнцыю калектыў магазіна “Ігуменскі”

Такое меркаванне аб рабоце прадаўцоў мае  намеснік старшыні праўлення па гандлю  райспажыўтаварыства Ірына Калтовіч. Па яе словах, тут  стараюцца выконваць даведзеныя прагнозныя паказчыкі. А ў сезон ягад і грыбоў яшчэ і актыўна займаюцца нарыхтоўкай лясных дароў, садавіны.

Прадаўцы магазіна  маюць багаты вопыт работы ў абслугоўванні насельніцтва, умеюць прапанаваць тавар, а таму маюць сваіх пастаянных пакупнікоў. Сярэдні тавараабарот у гэтым магазіне складае каля 300 мільёнаў рублёў у месяц.

На здымку (злева направа): прадаўцы Валянціна Петрашкевіч, Іна Лазовік, загадчыца Зоя Фядотава і намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па гандлю Ірына Калтовіч.

Шмат гадоў самааддана працуе ў спажыўтаварыстве адказная ў справе начальнік цэха па забою жывёлы Валянціна Ніціеўская.

Будаўнікі Аляксандр Круглік і Леанід Краснагір.

Будаўнікі Генадзь Вернікоўскі і Сяргей Паўловіч на рэканструкцыі магазіна ў вёсцы Новыя Зелянкі.

 

У магазіне вёскі Рудня, якім загадвае Галіна Бурая, асартымент прапаноўваемых пакупніку прадуктовых тавараў не горшы, чым у гарадскім.  Толькі хлеба сем найменняў ды дзевяць — бела-булачных вырабаў. Да таго ж тут можна купіць прамысловыя тавары, а калі якогасьці няма ў наяўнасці — заказаць. Такім абслугоўваннем, чулымі адносінамі да людзей пакупнікі шчыра задаволены. Вось і Ганна з Рудні запісала ў “Кнізе прапноў і заўваг”: “ Бязмежна ўдзячна загадчыцы Галіне Мікалаеўне Бурай, якая заказала па маёй просьбе свежыя і смачны торты. Я змагла наладзіць пяцігадоваму ўнуку свята на Дзень нараджэння”.

Галіна Мікалаеўна як уладкавалася сюды на працу, так ужо 38 гадоў і абслугоўвае вяскоўцаў. За гэты час нямала дзяўчат навучыла сваёй прафесіі, раскрываючы  сакрэты майстэрства, дапамагаючы асвоіць няпростую спецыяльнасць прадаўца.

На здымку: (справа) Галіна Бурая і начальнік Натальеўскага гандлёва-рознічнага ўчастка Вольга Зіневіч.

 

Кантралёр якасці Святлана Жукава.

 

Прадавец-стажор Таццяна Кастроўская і загадчыца магазіна №13 “Родны кут” прадавец 6 разрада Наталля Паўлюць.

На здымку (злева направа): аператары Ірына Нямірка, Кацярына Занкевіч, эканаміст па цэнах Таццяна Крук, аператар Святалана Мураўская і начальнік аддзела цэн Святлана Батура.

 

Адметнасць  магазіна №73 у Смілавічах у тым, што найчасцей сюды забягаюць маладыя — навучэнцы сельскагаспадарчага каледжа, школьнікі, ліцэісты. Тут прасторная гандлёвая зала з шырокім асартыментам тавараў. Праўда, можна было б зазірнуць за пакупкай і ў камерцыйную краму, якіх побач даволі шмат, аднак, па словах прадаўцоў гэтага магазіна,  цэны на многія тавары ў спажыўтаварыстве ніжэйшыя. Моладзь энергічная і наравістая, таму абслугоўваць яе цікава, але складана, трэба ўмець дагадзіць. Часцей купляюць цукеркі, здобу, марожанае, напіткі. У месяц  прадаюць тавараў на 200 мільёнаў рублёў.

На здымку: прадавец Людміла Аляксейчык, загадчыца магазіна Тамара Багамолава, экспедытар Жана Канапацкая і прадавец Дзіяна Дзядзічкіна (злева направа).

 

Гандлёва-вытворчы аддзел, у якім працуе 25 чалавек, можна сказаць, сэрца райспажыўтаварыства. Менавіта яго самая непасрэдная задача  — забеспячэнне магазінаў таварамі ў шырокім асартыменце. А гэта значыць, пошук, наладжванне сувязяў, пастаўкі, разлікі, якасць і многае іншае вырашаюць  штодзень яго спецыялісты. Галоўны таваразнаўца, начальнік аддзела Вольга Грышчанка задаволена работай сваіх падначаленых, падкрэслівае іх прафесіяналізм, вопыт, уменне аператыўна вырашаць узнікаючыя рабочыя пытанні, адказнасць у справе. Гэта дазваляе забяспечваць стабільную работу магазінаў, задавальняць усё ўзрастаючы попыт пакупнікоў.

Магазін “Каларыт” у Смілавічах добра вядомы пакупнікам, бо ў ім можна набыць неабходныя гаспадарчыя тавары для дома, а таксама будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку і многае іншае. У асартыменце тут больш тысячы найменняў прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў нашай рэспублікі і замежных вытворцаў, так што выбар даволі шырокі. Добра ведаюць мясцовыя жыхары і работнікаў магазіна, паколькі тыя працуюць працяглы час. Так, загадчыца Любоў Цэдрык разам з прадаўцом Валянцінай Гутнік у гандлі ўжо сорак гадоў,  трыццаць гадоў шчыруе на гэтай ніве і прадавец Валянціна Кукалева. Яны маюць высокі прафесійны разрад, аддана служаць  абранай спецыяльнасці.  Адкрытыя да людзей, чулыя да іх патрэб, уважлівыя да кожнага наведвальніка, карыстаюцца павагай і ў райспажыўтаварыстве, і ў мясцовых жыхароў.

Цяпер, калі ідзе рамонт магазіна і даводзіцца  гандляваць у нязручным для гэтага памяшканні, прадаўцы асабліва стараюцца ўдзяліць увагу кожнаму наведвальніку, каб не страціць сваіх пастаянных пакупнікоў. І спадзяюцца, што неўзабаве ў добра адрамантаваную краму смілаўчане будуць ахвотна заходзіць за пакупкамі.

На здымку: Валянціна Гутнік, Любоў Цэдрык, Валянціна Кукалева і начальнік Смілавіцкага гандлёва-рознічнага ўчастка Лідзія Амельчанка.

 

Пакупнікі задаволены абслугоўваннем у магазіне №136, дзе працуюць Дар’я Толкач і Марына Дзяркач. Прадаўцы ветлівыя, уважлівыя, ахвотна выслухаюць усе патрэбы наведвальнікаў, падкажуць, які тавар лепш выбраць, калі будзе новае паступленне тых ці іншых прадуктаў. А выбар тут шырокі. Работнікі гандлёвай крамы клапоццяца, каб у продажы было ўсё неабходнае.

На здымку:  загадчыца магазіна №32 Ірына Фурс і начальнік гандлёва-рознічнага ўчастка  Наталля Балоціна ажыццяўляюць праверку тавараў па асартыменту.

Летняе кафэ ў Чэрвені асаблівай папулярнасцю карыстаецца ў моладзі. Тут ёсць тэлевізар, DVD, гучыць музыка. Буфетчыца Святлана Санько заўжды стараецца знайсці з маладымі паразуменне, задаволіць іх попыт, улічыць пажаданні. У кафэ прапануюцца пераважна кулінарныя і кандытарскія вырабы  мясцовых сталовай і рэстарана — свежыя, смачныя. А марыць буфетчыца, каб была яшчэ і кававарка для прыгатавання натуральнай кавы.

На здымку: Святлана Санько (справа) і начальнік аддзела грамадскага харчавання Таццяна Няхай.

 

У аддзеле транспарту, які ўзначальвае Аляксандр Дыбаль, працуе 56 чалавек.  Тут у наяўнасці 52 адзінкі транспарту, з якіх пяць аўтамагазінаў і пятнаццаць аўтафургонаў для перавозкі прадуктаў, прымысловых тавараў. А сёлета атрымалі яшчэ адзін новы аўтамагазін, які ўручылі лепшаму вадзіцелю-прадаўцу Аляксандру Цалко. Працуе ён у распажыўтаварыстве больш за дваццаць гадоў. Аляксандр Дыбаль зазначае:

— Калектыў аддзела вопытны, старанны. Спецыфіка работы такая, што трэба адпраўляцца ў дарогу і ў суботу, і ў нядзелю, і ў святы. Вадзіцелі ўспрымаюць гэта з разуменнем і нараканняў на іх няма.  80 працэнтаў усіх грузаперавозак у сістэме райспажыўтаварыства ажыццяўляецца нашым аддзелам.

На здымках: (злева направа) — слесары-рамонтнікі Уладзімір Крупень, Вячаслаў Макараў, Уладзімір Добыш, начальнік аддзела транспарту Аляксандр Дыбаль.

Вадзіцелі транспартнага аддзела і галоўны інжынер Аляксандр Ждановіч  (на здымку злева).

Вадзіцель Валерый Змітровіч.

Загадвае магазінам у вёсцы Луч Таццяна Міхіевіч, яна ж і адзіны тут прадавец. Працуе з 1997 года, добра ведае патрэбы мясцовых вяскоўцаў і стараецца, каб кожны, хто завітае сюды, не заставаўся без пакупкі. Зараз Таццяна на пенсіі, але магазін не пакідае. Вось і пакупніца Валянціна Кушнер выказвае занепакоенасць, каб, не дай Бог, Таццяна не пайшла на адпачынак, бо такога прадаўца наўрад ці ўдасца знайсці. Таццяна — добразычлівы чалавек, ахвотна паразмаўляе з кожным пакупніком, дасць параду не толькі, што купіць, але і па жыцці, раскажа   пачутую навіну. Асабліва людзі старэйшага ўзросту любяць з ёю паразмаўляць. Ну і, вядома, робяць патрэбную пакупку.

 

Аналізуюць асартымент безалкагольных напіткаў загадчыца магазіна №102 “Чэрвеньскі гасцінец” Ала Міралевіч і таваразнаўца Марына Шумянкова.

— Наша прадпрыемства прыдарожнае, таму напіткі, асабліва Чэрвеньскага агародніна-сушыльнага завода, хутка раскупляюцца, а пакупнікі патрабавальныя, — распавядае Ала Міралевіч. —  Хадавы тавар таксама шашлыкі, вугаль, марожанае… Усяго ў нас каля 700 адзінак найменняў тавара, і прадаём мы яго на 260 мільёнаў рублёў у месяц.

Калектыў работнікаў грамадскага харчавання: (злева направа) повары Наталля Андросік і Ала Калтовіч,  брыгадзір павароў Надзея Мількевіч, загадчыца вытворчасці Наталля Брунеўская,  повар Алена Дзядзюля, брыгадзір Соф’я Бабурава, афіцыянт Юлія Антончык, брыгадзір мяснога цэха Надзея Помазава, повар Дзяніс Маковіч.

 

У каапнарыхтпраме наступіла клапатлівая пара нарыхтовак. Як зазначаюць яго работнікі, закупляюць у насельніцтва і вытворцаў усё, што расце ў лесе і на агародзе. Ужо маецца шэсць тон трускалак,  каля адной тоны чарніцы. Аматары збору  грыбоў пачалі здаваць лісіцы.

Штосьці адпраўляецца на перапрацоўку на Чэрвеньскі агародніна-сушыльны завод, штосьці — на глыбокую замарозку і далей на продаж.

На здымку злева направа: загадчыца склада Галіна Парфіяновіч, нарыхтоўшчык Ірына Макарава, кладаўшчык Людміла Мухіна.

 

Каўбасны цэх у змену выпускае 200 кілаграмаў  каўбасы і столькі ж паўфабрыкатаў, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва. Апошнім часам чэрвеньцы ўпадабалі новыя гатункі  сервелату — “Заслаўскі” і “Венскі”. Вырабляюцца яны толькі з натуральнага мяса,  без дабаўкі соевага бялку, ды і кошт продажу памяркоўны.

На здымку: фармаўшчык каўбасных вырабаў Алена Марчанка, аператар кацельні Іна Шапавалава, фаршаскладальнік Алена Кулаліева, інжынер-тэхнолаг Вольга Несцярук і  начальнік каўбаснага цэха Паліна Навіцкая.

На здымку: ветурач Пётр Калтовіч, баец жывёлы Валерый Ганчарык, дырэктар філіяла каапнарыхтпрам Ніна Вінцэнтовіч, баец жывёлы Сяргей Усціненка і рабочая Галіна Манулік.

Чэрвеньскі магазін №62 “Прамтавары”  — бы маленкі рынак са шматлікімі рэчамі. У ім ёсць такія аддзелы, як камісійны, рытуальны і канфіскат. А таму гандлёвая зала хоць і займае вялікую плошчу, аднак насычана аддзеннем, пральнымі сродкамі, сувенірамі, абуткам і мноствам дробязей. Аднак выбраць неабходнае — зусім нескладана, бо ахвотна дапамагаюць у гэтым загадчыца Таццяна Шумянкова і прадавец Галіна Хмяльніцкая. Яны знаўцы сваёй справы і ўпэўнены, што на кожную рэч знойдзецца пакупнік.

 

У невялікім па плошчы магазіне №28, што знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкай у Чэрвені, даволі ажыўлены гандаль. Як распавядаюць прадаўцы, асабліва вялікі наплыў пакупнікоў у выхадныя дні.  Акрамя тутэйшых жыхароў, шмат сярод наведвальнікаў і прыезжых. Таму стараюцца работнікі, каб у іх краме заўжды былі свежыя, якасныя прадукты і ў разнастайным асартыменце, бо ад гэтага залежыць гандлёвая выручка. Прадаюць тут тавараў сапраўды шмат: у месяц на 230 мільёнаў рублёў. Актыўна займаюцца і нарыхтоўкамі.

На здымку: у Дзімы і Жэні сабраныя чарніцы прымаюць загадчыца магазіна Наталля Швайко і прадавец Анжэла Ляшчун (на здымку злева направа). Хлапчукі самі назбіралі і ўпершыню вырашылі здаць ягады ў мясцовы магазін. Яны задаволены, што маюць магчымасць самастойна зарабіць грошы ўласнай працай.

Зладжаную і якасную работу райспажыўтаварыства забяспечваюць і яны — бухгалтары, эканамісты,  работнікі кадравай службы, прафсаюза.  Многія шмат гадоў бездакорна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, шчыра клапоцяцца пра росквіт гандлю ў раёне.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *