ЗАПРАШАЕМ УСІХ СЯБРОЎ «РАЁНКУ» ВЫПІСАЦЬ ІЗНОЎ…

Общество

Закончылася падпіска на першы летні месяц. Ізноў мы ў плюсе, і гэта вельмі прыемна. Зараз наклад «Раённага весніка» ў суботу — 5.334 асобнікі, у сераду — 5.084. І мы традыцыйна дзякуем усім тым індывідуальным падпісчыкам, хто абраў «раёнку» ў спадарожніцы на бліжэйшы месяц; кіраўнікам устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый Чэрвеньшчыны, якія выпісваюць нашу газету па ведамаснай падпісцы, а таксама па індывідуальнай для сваіх супрацоўнікаў. Ну, і самыя шчырыя словы ўдзячнасці — работнікам паштовых аддзяленняў сувязі за іх руплівую працу.
Найбольшую колькасць экземпляраў «Раённага весніка» — 11 — дадалі ГОРКАЎСКАЕ і ВАЛЕВАЧОЎСКАЕ аддзяленні сувязі. Плюс 9 — у РАВАНІЦКАГА, 5 — у ТУРЭЦКАГА, 4 — у ШАСЦІСНОПСКАГА, па 3 — у ГРАБЯНЕЦКАГА, ГРАБЁНСКАГА, ЛЯДЗЕНСКАГА, ЛУЧСКАГА, ВАЙНІЛАЎСКАГА, КЛІНОЦКАГА, СМІЛАВІЦКАГА, ЛЮБІШЫНСКАГА, па 2 — у ХУТАРСКАГА, АЗЁРНАЎСКАГА, ЧАРНАЎСКОГА, ЧАРНАГРАДСКАГА, ЗАПОЛЬСКАГА, па 1 — у ВЕЛІКАПОЛЬСКАГА, ДАМАВІЦКАГА, НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАГА і КРАСНАДАРСКАГА аддзяленняў сувязі. У мотадастаўкі 1 і 2 — плюс 12 і 5 экземпляраў адпаведна.
Наперадзе гарачая пара — падпісная кампанія на трэці квартал, якая распачалася ўжо. І мы запрашаем вас, шаноўныя сябры, ізноў падпісацца на «раёнку». Зрабіць гэта можна ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі альбо ў свайго паштальёна.
Кошт «Раённага весніка» для індывідуальных падпісчыкаў: на месяц — 12 тысяч рублёў, на квартал — 36 тысяч рублёў, на другое паўгоддзе — 72 тысячы рублёў. Для ведамасных — 32, 96 і 192 тысячы рублёў адпаведна.
Будзьма разам!

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *