УЗНАГАРОДЖАНЫ ДЫПЛОМАМІ

Общество

На абласное свята «Нясвіжскі фэст» мы вазілі мужчынскі вакальны гурт «Чэрвеньскія балагуры» (кіраўнік Андрэй Каленік), трох майстрых — супрацоўніцу Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку Таццяну ПЯНКРАТ, супрацоўніц Вайнілаўскага сельскага Дома культуры, удзельніц народнага клуба «Майстры Ігуменшчыны» (працуе пры раённым цэнтры культуры і адпачынку) Галіну ЛІФАНАВУ і Тамару ШАЛУПЕНКА, і дзвюх юных майстрых-пачатковак, выхаванак Галіны Ліфанавай — Аляксандру ГРАБЛЮК і Дар’ю КАЛТОВІЧ. Гурт «Чэрвеньскія балагуры» выступаў у «Фальклорнай талацэ» і атрымаў Дыплом за ўдзел. Нашы майстрыхі саломапляцення выставілі ўласныя хатнія калекцыі, куды ўвайшлі лялькі, кветкі, конікі, венікі-абярэгі ды іншае. І таксама выконвалі конкурсныя работы — прама ў Нясвіжы. У выніку Галіна Ліфанава заваявала першае месца за лепшую саламяную скульптуру, Тамара Шалупенка — першае месца за лепшыя саламяныя кветкі, Таццяна Пянкрат — трэцяе месца за свайго рамбічнага павука. Ім уручаны Дыпломы, а пераможцам — яшчэ і памятныя прызы. Ну, а дзяўчаткі, Саша і Даша, атрымалі Дыпломы за творчы дэбют у галіне саломапляцення.

Усе мы паглядзелі на выступленні іншых калектываў, разгледзелі хатнія калекцыі іншых майстроў і зразумелі, што ёсць куды расці, да чаго імкнуцца. Ну, а калі ўлічыць, што ўсе тры нашы майстрыхі заваявалі прызавыя месцы на такім конкурсе… У нас таксама ёсць што паказаць!

Ларыса ШАЎЧЭНКА,

дырэктар раённага цэнтра

культуры і адпачынку

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *