У РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ І МЫ, УКРАІНЦЫ, УДЗЕЛ ПРЫМАЛІ

Общество

 

З першага па трэцяга чэрвеня ў старажытным Гродне ладзілі IX Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. У ліку прадстаўнікоў некалькіх дыяспар, якія жывуць на тэрыторыі Міншчыны, запросіны атрымала і я, украінка. На абласным узроўні ацанілі мае вышываныя ручнікі. Менавіта іх я і прадставіла ў Гродне на выставе. Разам са мною ездзіла пляменніца Вольга Лаўніковіч. Прыемна, што наша ўкраінскае аб’яднанне атрымалася адным з самых масавых — больш за 150 чалавек.
У першы дзень мы ўзялі ўдзел у шэсці, якое прайшло па вуліцах горада. Прадстаўнікі розных народаў ішлі з нацыянальнымі музычнымі інструментамі, спявалі, прытанцоўвалі… Затым быў відовішчны канцэрт — прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, самадзейных выканаўцаў і калектываў нацыянальных суполак. На другі і трэці дзень ладзіўся фестываль падворкаў. На іх мы размяшчалі выставы, тут адбываліся выступленні. Былі прадстаўлены многія народы, якія жывуць у Беларусі. Гэта армяне, грузіны, рускія, эстонцы, палякі, яўрэі, азербайджанцы, афганцы, туркмены, узбекі, таджыкі… Усяго — 33 нацыянальнасці.
Увогуле, для жыхароў і гасцей горада зладзілі цудоўнае свята. У розных кутках Гродна працавалі розныя пляцоўкі. Для ўдзельнікаў фестывалю зрабілі бясплатнае наведванне музеяў. Адзінае, што сапсавала настрой, — гэта надвор’е. І ўсё ж, нягледзячы на такія ўмовы, людзі весяліліся самі і весялілі іншых. На кожным падворку была міні-сцэна, дзе для ўсіх ахвотных ладзілі майстар-класы па танцах. А яшчэ працавалі кухні, дзе частавалі нацыянальнымі стравамі.
Увогуле, было даволі цікава паўдзельнічаць у фестывалі такога маштабу…

Ирына ФАБІНЮК,
г.Чэрвень
На здымку: Ірына Фабінюк падчас  выставы.

Фота  Вольгі ЛАЎНІКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *