ТРЫМАЛІ СПРАВАЗДАЧУ ПЕРАД ДЗЯРЖАЎНЫМ КАНТРОЛЕМ

Общество

Пытанні рэканструкцыі і мадэрнізацыі малочнатаварных

ферм у сельгаспрадпрыемствах Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў былі  абмеркаваны на выязной нарадзе, якую праводзіў на мінулым тыдні  Камітэт дзяржкантролю

Мінскай вобласці.

У ёй прымалі ўдзел першы намеснік старшыні  Мінаблвыканкама Аляксандр Замжыцкі, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама Віталь Грышанаў, старшыні  Чэрвеньскага і Пухавіцкага райвыканкамаў Іван Муха і Федар Караленя, інвестары і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя спецыялісты па жывёлагадоўлі абодвух раёнаў і адказныя  ад аблвыканкама. У Пухавіцкім раёне ўдзельнікі семінара наведалі фермы сельгаспрадпрыемства «Блонь» і «Сітнікі», у нашым — комплекс райаграсервіса.

Як адзначыў старшыня камітэта  дзяржкантролю вобласці Уладзіслаў Цыдзік, неабходнасць гэтага мерапрыемства выклікана вельмі маруднымі тэмпамі  будаўнічых работ па рэканструкцыі і мадэрнізацыі. Так, за 5 месяцаў па вобласці засвоена толькі 14 працэнтаў выдзеленых грашовых сродкаў на гэтыя мэты. Хаця кіраўніком  дзяржавы была акрэслена задача выйсці за паўгодддзе на 70 працэнтаў.

Прычыны гэтаму называліся розныя, але па словах адказных ад Мінаблвыканкама агульнымі адзначаліся  недастатковая колькасць  будаўнікоў на аб»ектах, прамаруджванне праектных інстытутаў у распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі, недахоп фінансавання, у прыватнасці, слаба вышукваюццца ўласныя сродкі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама адсутнасць сістэмы ў будаўнічых  работах.

Кожны з удзельнікаў нарады па свайму профілю трымаў справаздачу па гэтаму важнаму дзяржаўнаму пытанню, акрэсліваў свае праблемы  і прапановы па паскарэнню тэмпаў па рэканструкцыі і мадэрнізацыі жывёлаводчых памяшканняў.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *