ПАДПІСАНА ПАГАДНЕННЕ

Официально

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Саветам Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі падпісана 4 чэрвеня ў Мінску.

Дакумент падпісалі старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, якая наведвала Мінск з афіцыйным візітам.

 

 

* * *

Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі. Аб гэтым заявіў 4 чэрвеня прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка.

Прэм’ер-міністр Беларусі падзякаваў Валянціне Мацвіенка за актыўны ўдзел і садзейнічанне развіццю двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку рэгіянальнага супрацоўніцтва. «Мы рады тым добрым партнёрскім адносінам, якія склаліся паміж намі», — сказаў ён.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *