НАШЫ ВЕЛАСІПЕДЫСТЫ — ТРЭЦІЯ Ў ВОБЛАСЦІ

Общество

16-17 мая адбылося першынство Міншчыны сярод школьнікаў па турысцка-прыкладнаму шматбор’ю ў тэхніцы веласіпеднага турызму. Удзельнічалі ў ім каманды старэйшай (16-17 гадоў) і сярэдняй (13-15 гадоў) узроставых груп. Юныя аматары веласіпеднага спорту дэманстравалі свае ўменні ў крос-паходзе, трыяле і фігурным ваджэнні.

Нашы школьнікі заваявалі агульнакаманднае трэцяе месца ў крос-паходзе (старэйшая група — першае, сярэдняя — чацвёртае) і сталі трэцімі ў агульным заліку па ўсіх відах спаборніцтваў.

У асабістым заліку вызначыўся дзесяцікласнік СШ №2 г.Чэрвеня Барыс Дайняк, які заваяваў трэцяе месца ў фігурным ваджэнні веласіпеда і другое — у трыяле.

Яўген ГУРЫН, дырэктар турыстычна-краязнаўчага цэнтра Чэрвеньскага раёна

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *