НАМАЛЯВАЛІ ДЗЕЦІ ЛЕТА, СЯМ’Ю І ЛЮБІМЫХ ЖЫВЁЛ

Общество

Адразу чатыры прадстаўнікі Чэрвеньшчыны ўвайшлі ў лік пераможцаў абласнога конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей, які ладзіла КУП «Мінскаблдарбуд» сярод дзяцей і ўнукаў работнікаў сваіх структурных падраздзяленняў. Яны абаранялі гонар прадпрыемства «Вёска-ЭмульБіт» і вызначыліся ва ўсіх намінацыях.

Ва ўзроставай групе 6-11 гадоў трэцяе месца ў намінацыі «Мае любімыя жывёлы» заняла Паліна Зуева. Сярод дзяцей і падлеткаў 12-17 гадоў другое месца ў гэтай жа намінацыі і за пазаконкурсныя малюнкі журы прысудзіла Юліі Юркевіч. Таксама другімі сталі брат і сястра Фінскія. Павел — у намінацыі «Я люблю лета», Лізавета — у намінацыі «Мая сям’я».

Па ініцыятыве раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» нашым пераможцам наладзілі ўрачыстае ўзнагароджанне ў раённым выканаўчым камітэце. Юных мастакоў шчыра павіншавалі, выказалі захапленне іх талентам, пажадалі поспехаў у творчасці і вучобе намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька, намеснік дырэктара прадпрыемства «Вёска-ЭмульБіт» па ідэалагічнай рабоце, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Сяргей Кучынскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ларыса Асановіч.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымку: Лізавета Фінская, Паліна Зуева, Павел Фінскі і Юлія Юркевіч атрымалі каштоўныя падарункі за перамогу ў конкурсе, а таксама памятныя сувеніры з сімволікай РГА «Белая Русь».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *