НА ФОРУМЕ БЫЛО ЦІКАВА!

Общество

Сёлета мне, як і летась, пашчасціла  прымаць удзел у абласным маладзёжным форуме «Наш поиск и творчество — тебе, Беларусь». Ен ладзіўся ў Мар’інай Горцы і прысвячаўся пачатку трэцяга працоўнага  семестра «Лета 2012».

У ім прымалі ўдзел шмат будаўнічых атрадаў, валанцёраў, іншых груповак моладзі, якія прыехалі  прадэманстраваць свае майстэрства, веды, навыкі.  Я, напрыклад,  была  ў групе юных карэспандэнтаў, якой далі назву «Узнавай, определяйся,заявляй о себе». Мне давялося распавядаць пра сценгазету «Number one» нашай чэрвеньскай гімназіі. Шмат цікавага даведаліся і пра іншыя газеты.   Найбольш спадабалася газета «Лимон».  Па-першае, яе абрэвіятура: «литература, информация, мнения, отзывы и новости». А па-другое, што на яе аснове створана яшчэ  і «TV-Лимон»  Вось гэта прагрэс!  Да таго ж кожны з нас, юных карэспандэнтаў, мог выказаць сваё меркаванне наконт таго, якім павінна быць маладзёжнае выданне. Такое апытанне праводзіла рэспубліканская газета «Переходный возвраст».

Таксама на форуме вельмі спадабаліся танцы падчас канцэрту. Я займалася ў Школе мастацтваў і нават спрабавала (ў дзяцінстве!) стварыць сваю танцавальную групу. Таму заўжды звяртаю ўвагу на добрых танцораў. У першую чаргу ўразіў хіп-хоп: два падлеткі танцавалі не горш за прафесіяналаў! Спадабаліся  і  спартыўныя бальныя танцы. І яшчэ — запомніўся танец з лентамі. Гэта так было прыгожа!

Акрамя таго, на гэтым мерапрыемстве сустрэла старых знаёмых, з якімі пасябравала на папярэдніх форумах. Пазнаёмілася і з іншымі юнымі журналістамі. Так што ў гэты дзень давялося не толькі папрацаваць, але і адпачыць!

Мы, удзельнікі форума,  прынялі Зварот да моладзі Міншчыны, які прапануем чытачам  “Равесніка”.

Юля АДАМОВІЧ,

вучаніца 8 класса гімназіі, удзельнік гуртка юных карэспандэнтаў Чэрвеньскага Цэнтра дзіцячай творчасці

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *