МАЛАДЗЕЧНА. ТУТ АДБУДЗЕЦЦА НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ

Общество

8-10 чэрвеня 2012 г. у Маладзечна адбудзецца ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа.

Галоўная мэта фестывалю: прапаганда беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, беларускай мовы і літаратуры, увекавечанне памяці народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа. ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі — маштабны фэст, які ўключае шматлікія мерапрыемствы для розных узроставых катэгорый гледачоў.

У рамках правядзення фестывалю адбудзецца Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні; урачыстае адкрыццё фестывалю  і гала-канцэрт «Дзве яркія зоркі», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа, падрыхтаваны Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі; гала-канцэрт — закрыццё фестывалю «Залатая калекцыя беларускай песні» Маладзёжнага тэатра эстрады.

У святочныя дні на Цэнтральнай плошчы г.Маладзечна адбудуцца выступленні аматарскіх калектываў Міншчыны, асобным элементам праграмы стане дэманстрацыя калекцый касцюмаў студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці. Каля канцэртнай пляцоўкі будзе абсталяваны Горад майстроў, дзе народныя ўмельцы прадставяць выставу-продаж сваіх вырабаў з саломы, лазы, дрэва, скуры і г.д.

Па вул.Прытыцкага (каля кінатэатра «Радзіма») будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, канцэртныя выступленні аматарскіх калектываў і юных выканаўцаў.

У святочных мерапрыемствах прымуць удзел дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў. Плануецца, што мерапрыемства фестывалю наведаюць удзельнікі Першага Беларуска- Літоўскага форуму рэгіянальнага супрацоўніцтва, які праводзіцца ў г.Маладзечна 7-8 чэрвеня 2012 года.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *