КОЛЬКАСЦЬ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ — 9 МЛН. 458,5 ТЫС. ЧАЛАВЕК

Общество

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 6,7 тыс. чалавек. Колькасць жыхароў за чатыры месяцы бягучага года павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн. 888,4 тыс. на 1 мая гэтага года. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-красавік зменшылася. У выніку на 1 мая бягучага года ў Мінскай вобласці налічвалася 1 млн. 401,9 тысяч чалавек.
У Беларусі захоўваецца дадатны міграцыйны прырост — гэты паказчык склаў за студзень-красавік бягучага года 1 тыс. 482 чалавекі (у студзені-красавіку ў Беларусь прыбылі 4 тыс. 463 чалавекі, выехалі 2 тыс. 981).
У Беларусі ў студзені-красавіку бягучага года нарадзілася 35 тыс. 56 дзяцей — на 1 тыс. 252 дзіцяці больш у параўнанні са студзенем-красавіком 2011 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за студзень-красавік у цэлым па рэспубліцы склаў 11,2 на 1000 жыхароў. Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Брэсцкай вобласці.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *