Фундатарская дапамога ФРАНЦУЗСКАЙ АСАЦЫЯЦЫІ

Общество

Дзякуючы старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамары Сакалоўскай, два гады таму мы пазнаёміліся з прадстаўнікамі французскай дабрачыннай асацыяцыі «Эльзас-Беларусь». Яны наведалі нашу бальніцу, і з таго часу мы таксама з імі супрацоўнічаем.  Ужо двойчы за два апошнія гады гэтая асацыяцыя аказала Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы фундатарскую дапамогу: 5 тысяч еўра — у сакавіку 2011-га года і столькі ж — сёлета ў студзені. У 2011-ым мы набылі за гэтыя сродкі 2 электракардыёграфы, 6 сушыльных шафаў, 29 дазатараў, а сёлета — датчык для апарата УЗІ.

Адміністрацыя і ўвесь калектыў бальніцы ўдзячны кіраўніцтву і сябрам французскай дабрачыннай асацыяцыі «Эльзас-Беларусь» за ўвагу, чуласць, фундатарства. Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Мікалай СНЫТКО,

галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *