ЗНОЎ НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ НЕ ПРАЙГРАЛІ

Спорт

«Зорка-ЖКГ» (Мар’іна Горка) — «Колас» (Чэрвень) — 0:0.

19 мая. Мар’іна Горка. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 23 градусы. 100 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Цэдрык, Камісаранка, Шмаянкоў, Люты, Суша, Шалабнёў (Бурмістронак, 85), Масько, Ліпніцкі (Хасяневіч, 88), Чысты (Канцур, 83), Яблонскі.

Футбольныя супрацьстаянні суседзяў — чэрвеньцаў і мар’інагорцаў — ва ўсе часы былі прынцыповымі. Справаздачны матч не стаў выключэннем.

Пасля двух тураў каманды замацаваліся на супрацьлеглых полюсах турнірнай табліцы: «Зорка-ЖКГ» — другая зверху, «Колас» — другі знізу. Цікавасць матчу надавалі і іншыя акалічнасці. Напрыклад, тое, што нашы футбалісты перайгралі мар’інагорскіх у таварыскім перадсезонным матчы на іх полі — 2:1. А перад гэтай гульнёй гаспадары поля ў кулуарах абяцалі выйграць у «Коласа» з буйным лікам.

Ужо ад пачатку матча чэрвеньцы засведчылі, што не збіраюцца ні ў чым саступаць саперніку. Свядома аддаўшы яму гульнявую ініцыятыву, ігракі «Коласа» раз-пораз вымушалі хвалявацца абарону гаспадароў поля, праводзячы вострыя контратакі. На жаль, старая хвароба, калі небяспечныя моманты ёсць, а галоў — няма, не дазволіла нашым ужо ў першым тайме забяспечыць сабе перавагу ў ліку. Спачатку вышэй варот прабіў Максім Шалабнёў, потым два разы запар не здолеў засмуціць варатара мар’інагорцаў Яўген Яблонскі.

Ну, а самым драматычным момантам матча стаў эпізод, калі на апошніх хвілінах гульні суддзя прызначыў у вароты «Коласа» даволі спрэчны адзінаццаціметровы. Падумалася: няўжо трэцюю гульню запар прайграем з лікам — 0:1? Не! Варатар і трэнер чэрвеньцаў Аляксандр Курыловіч парыраваў пенальці, стаўшы сапраўдным героем сустрэчы.

Такім чынам, «Колас» запісаў на свой рахунак першае ачко ў турнірнай табліцы. Канешне, малавата, але ўсё ж лепей, чым нічога.

Наступны матч чэмпіянату чэрвеньцы правядуць на сваім полі ў бліжэйшую суботу з камандай «Старыя Дарогі». Пачатак гульні — у 16 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ

 

Вынікі астатніх гульняў 3 тура: «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) — «Жодзіна-2007» — 4:1, «Іслач-2» (Мінскі раён) — «БСЗ» (Беразіно) — 1:1, «Нёман-Агра» (Стоўбцы) — «Аграсервіс» (Слуцк) — 2:1, «Забудова-2007» — «Клецк» — 1:0, «ДЮСШ-2-БДВАР» (Барысаў) — «Беліта-Вітэкс» (Узда) — 1:7 , «Старыя Дарогі» — «Вілія» (Вілейка) — 2:1.

 

Становішча каманд пасля трэцяга тура:

Каманды                              В             Н             П М А

 

«Лівадыя-Юні»

(Дзяржынск)                         3              0              0                10:4  9

«Зорка-ЖКГ» (М. Горка)       2              1              0                3:1    7

«Беліта-Вітэкс» (Узда)        2              0              1                11-7  6

«Аграсервіс» (Слуцк)            2              0              1                3:2    6

«Старыя Дарогі»                  2              0              1                6:6    6

«Неман-Агра» (Стоўбцы)    2              0              1                4:4    6

«Іслач-2» (Мінскі раён)         1              2              0                5:1    5

«Вілія» (Вілейка)                    1              0              2                5:5    3

«Жодзіна-2007»                     1              0              2                3:5    3

«Забудова-2007»

(Маладзечанскі раён)          1              0              2                3:5    3

«ДЮСШ-2″(Барысаў)           1              0              2                5:10   3

«БСЗ» (Беразіно)                   0              1              2                2:4    1

«Колас» (Чэрвень)                0              1              2                0:2    1

«Клецк»                                  0              1              2                0:4    1

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *