Завяршаецца сяўба, пачалася касавіца

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны пасеялі 24 тысячы 955 гектараў яравых культур, што складае 99 працэнтаў ад неабходнага. У раёне завершана пасадка бульбы, сяўба кармавых караняплодаў і агародніны. У чатырох гаспадарках засталося дасеяць кукурузу.

Зараз на Чэрвеньшчыне разгортваецца касавіца. На раніцу ўчарашняга дня касьбу траў першага ўкосу пачалі ўсе гаспадаркі, акрамя сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра» і ААТ «Раванічы».

Па раёну травы скошаны на 508 гектарах (5 працэнтаў ад неабходнага), убраны — на 150 гектарах.

Першымі пачалі нарыхтоўку травяністых кармоў у ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» і «Лядзенскі». Там ужо заклалі 120 і 110 тон сенажу, адпаведна.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *