УПРЫГОЖВАЕМ ЖЫЦЦЁ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕМ

Общество

Штогод тэрыторыя школы, якая займае каля чатырох гектараў, добраўпарадкуецца сіламі вучняў, настаўнікаў, адміністрацыі, тэхнічных работнікаў… Тут ёсць дзе разгарнуцца фантазіі. Вось і сёлета з’явіліся новыя кветнікі, клумбы, дэкаратыўныя сцежкі… У дэндрарыі пастаўлены і пафарбаваны лаўкі. Запланавана зрабіць дэкаратыўную сажалку. Каля дваццаці новых шпакоўняў увесну сустрэлі жаданых жыхароў. А на воданапорнай вежы, што знаходзіцца на тэрыторыі школы, буслы ладзяць сабе жытло!

Калектыў школы турбуецца і аб добраўпарадкаванні вёскі. Так, гэтай вясной мы акультурылі грамадскі парк, які знаходзіцца ля школы. Вучні старэйшых класаў разам з настаўнікамі выразалі сухія дрэўцы, высякалі непатрэбнае кустоўе. Тут таксама паставілі шэсць лавачак, зробленых са свайго матэрыялу на ўроках працы. Плануем дадаць да іх і столікі.

Да свята Перамогі добраўпарадкавалі ўсе брацкія магілы, замацаваныя за калектывам школы. Аказалі шэфскую дапамогу і Валмянскаму лясніцтву, высадзіўшы бярозкі на тэрыторыі ў чатыры гектары. Работа па добраўпарадкаванню будзе працягвацца.

Зінаіда ЯСЮК,

педагог-арганізатар Грабёнскага дзіцячага сада-СШ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *