У іх гонар лунае сцяг

Общество

На палетках вучэбна-вытворчай гаспадаркі дзяржаўнай установы адукацыі «Смілавіцкі дзяржаўны  аграрны каледж» цешыць вока аксамітная рунь.  Здаецца, што гэтую цудоўную прыгажосць стварыла чараўніца. А на справе — руплівыя і працавітыя рукі машыністаў-трактарыстаў, у першую чаргу Анатоля Мікалаевіча Лешука. Другі год запар дабіваецца ён вялікага поспеху ў працы. Ведае, як свае далоні, кожнае поле гаспадаркі, бо аддае ім не толькі свой працоўны імпэт, але і душэўнае цяпло.

Анатоль Мікалаевіч Лешук

Менавіта на яго раўняецца механізатар Андрэй Міхайлавіч Гец. Пераймае вопыт непасрэдна ў полі, у майстэрні. Невыпадкова і ў Андрэя Міхайлавіча праца  спорыцца.

Як і паўсюдна ў рэспубліцы, на веснавых  палявых работах адчувалася напружанне і ў нашай гаспадарцы, імкненне выканаць усё ў лепшыя агранамічныя тэрміны. Механізатарскі калектыў гаспадаркі невялікі. Таму вынікі дасягнуты не колькасцю занятых людзей, а якасцю працы гэтых двух рупліўцаў.

У іх гонар. Анатоль Мікалаевіч Лешук

Кожны дзень, з самага рання і да змяркання шчыравалі яны ў полі разумеючы, што што вясновы дзень год корміць. У майстэрні затрымліваліся толькі на прафілактыку тэхнікі. Нават непоўны пералік выкананых імі работ уражвае: падкормка азімых, унясенне ў глебу мінеральных угнаенняў, падрыхтоўка глебы, сяўба яравых, зернебабовых, траў, бульбы і гэтак далей. Пастаянна выконвалі і перавыконвалі нормы выпрацоўкі пры высокай якасці агратэхнічных аперацый. Таму невыпадкова ў іх гонар палымнее сцяг на двары машына-трактарнага парка, а дырэктар каледжа Тамара Канстанцінаўна Сень аб’яўляла ім падзякі.

Зараз механізатары рыхтуюцца да выканання летніх агратэхнічных мерапрыемстваў.

КалеКтыў навучальнай установы ганарыцца сваімі перадавікамі.

Іван Ярашэвіч,

каледж, Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *