СВЯТКУЙМА РАЗАМ!

Общество

Хтосьці падсумоўвае зробленае пад Новы год, хтосьці — напярэдадні шараговага ці юбілейнага Дня нараджэння… Ну, а журналісты робяць гэта яшчэ і ў Дзень друку — 5 мая. І мы сёння шчыра і сардэчна віншуем усіх, хто мае да яго дачыненне, хто дапамагае нам ствараць газету, спрыяе яе з’яўленню на свет у друкаваным і электронным варыянтах, прыносіць у хаты і кватэры чытачоў… І найперш шчырыя віншавальныя і ўдзячныя словы мы дасылаем нашым актыўным няштатным аўтарам, чый адметны погляд на жыццё, выкладзены ў прозе альбо вершах, дадае «раёнцы» разнастайнасці, прыцягвае ўвагу чытачоў і, у рэшце рэшт, спрыяе павелічэнню колькасці падпісчыкаў.

Дзякуй вам, шаноўныя Таццяна ЗАБАЎСКАЯ, Іван ЯРАШЭВІЧ, Людміла ДРАПЕЗА з г.п.Смілавічы, Казімір ВЯРЖБІЦКІ з в.Ляды, Раіса ВЕРАЦІЛА з в.Жураўкавічы, Наталля СІВАК і Мікалай БАРЫСЕНКА з в.Заполле, Таццяна ЖДАНОВІЧ з в.Рэчкі, Пётр САКАЎ з в.Ведрыца, Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ і Валерый ЗАХАРАЎ з в.Красны Дар, Фёдар АНЦЫПІРОВІЧ з в.Чарнаградзь, ураджэнка в.Мяжніца Паліна ІЎЧЫК, Уладзімір ДАРАГУЖ, Раіса ЦЕРАШОНАК, Зінаіда КАЛТОВІЧ, Марына СІНЯЎСКАЯ з Чэрвеня, Алесь КАРЛЮКЕВІЧ з Мінска, супрацоўнікі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана ЖДАНОВІЧ, Наталля МАЛАНКА, дзіцячай — Алена МАЦВЕЕВА, раённага краязнаўчага музея — Ірына ВАБІШЧЭВІЧ, Турэцкага сельскага Дома культуры — Любоў ВАНЦЕЕВА… А таксама — работнікі розных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Чэрвеньшчыны, хто рэгулярна паведамляе пра навіны, падзеі і факты, дае на старонках «раёнкі» карысныя парады, каментарыі, тлумачэнні, рыхтуе матэрыялы да адметных, памятных датаў ды іншыя… Чакаем новых лістоў!

Сёння мы з задавальненнем віншуем і нашых сяброў — супрацоўнікаў Чэрвеньскай друкарні, дзякуючы якім з’яўляецца на свет такі звыклы друкаваны варыянт «раёнкі». Зычым далейшых поспехаў у працы, дабрабыту і шанцавання!

Наша сардэчная ўдзячнасць актыўным памочнікам у распаўсюджванні і прапагандзе «Раённага весніка» — паштовым работнікам. Дзякуючы вашай адказнай працы, паважаныя, «раёнка» своечасова трапляе да падпісчыкаў па серадах і суботах. А дзякуючы работнікам «Белсаюздруку» — да пакупнікоў праз газетныя кіёскі.

Напярэдадні свята разам з Чэрвеньскім раённым вузлом паштовай сувязі мы падвялі вынікі чарговага этапу конкурсу «Раённы веснік» — у кожны дом». І з прыемнасцю называем прозвішчы паштарак, якія больш за ўсё павялічылі колькасць падпісных экземпляраў «раёнкі», актыўна папрацаваўшы на добры вынік квартальнай падпіскі.

Гэта Алена САСУНКЕВІЧ (Грабёнскае аддзяленне сувязі), Алена КОЛТУН (Валевачоўскае), Ірына ГАЛКО (Грабянецкае), Жанна ПАПЕНКА і Наталля БАНДАРЫК (аддзяленне сувязі «Чэрвень-2»).

Шчыра віншуем нашых пераможцаў! Кожная атрымае грашовую прэмію ў памеры 100 тысяч рублёў.

Дарэчы, сённяшняе прафесійнае свята журналістаў і друкароў — добрая нагода, каб яшчэ раз падзякаваць і ўсім вам, шаноўныя чытачы, — за вернасць «раёнцы», за тое, што менавіта яе выбіраеце сярод шматлікай разнастайнасці друкаваных выданняў. Будзьма разам і надалей! І святкуйма сёння Дзень друку таксама разам! Усім — нашы сардэчныя віншаванні і шчырыя пажаданні: здароўя моцнага, шчасця найвялікшага, пабольш нагод для радасці і ўсіх даброт!

Са шчырасцю — ваш «РАЁННЫ ВЕСНІК»

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *