Шукаюць родзічаў

Общество

Сённяшняя жыхарка вёскі Макаўка Бялыніцкага раёна Марыя Рыгораўна ГРОДНІКАВА (дзявочае прозвішча — ХЕРАВЕЦ) шукае сваю стрыечную сястру Вольгу Андрэеўну КАРПОВІЧ (ХЕРАВЕЦ), 1928 года нараджэння, яе сына Аліка (Аляксандра ці Аляксея) Фёдаравіча, дачку Жанну Фёдараўну, іншых родзічаў па гэтай лініі.

З Вольгай Андрэеўнай Марыя Рыгораўна бачылася апошні раз гадоў 40 таму. Ведае, што сям’я жыла па вуліцы Шаўчэнкі ў Чэрвені. Вельмі просіць адгукнуцца хоць каго-небудзь з іх.

Чакаем тэлефанаванняў на рэдакцыйны нумар 5-56-83.

Святлана АДАМОВІЧ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *