Прырастаем накладам, багацеем сябрамі…

Общество

Цудоўны падарунак да прафесійнага свята зрабілі калектыву рэдакцыі газеты «Раённы веснік» нашы сябры-паштальёны і тыя з жыхароў Чэрвеньшчыны, хто аформіў падпіску на май і наступныя месяцы. У выніку мы прыраслі накладам, які павялічыўся на 113 асобнікаў, і займелі новых сяброў, што, безумоўна, заўсёды прыемна. І зараз тыраж «раёнкі» ў суботу складае 5.244 экземпляры, у сераду — 4.994. Шчыра дзякуем усім, хто спрычыніўся да гэтага!

І найперш — работнікам 23 аддзяленняў сувязі Чэрвеньшчыны. На 30 асобнікаў павялічыла падпіску аддзяленне сувязі «ЧЭРВЕНЬ-2», на 8 — СМІЛАВІЦКАЕ, на 7 — КЛІНОЦКАЕ, на 6 — ВАЛЕВАЧОЎСКАЕ, на 5 — ГОРКАЎСКАЕ, на 4 — ХУТАРСКАЕ, РУДНЯНСКАЕ, ТУРЭЦКАЕ і ЧАРНАЎСКОЕ, на 3 — ГРАБЯНЕЦКАЕ, ГРАБЁНСКАЕ, ЛЯДЗЕНСКАЕ, ЧАРНАГРАДСКАЕ і ЗАПОЛЬСКАЕ, на 2 — ДАМАВІЦКАЕ, ЛУЧСКАЕ, ВАЙНІЛАЎСКАЕ, ГАНУЦКАЕ, ЛЮБІШЫНСКАЕ і ШАСЦІСНОПСКАЕ, на 1 — ВЕЛІКАПОЛЬСКАЕ, НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАЕ і КРАСНАДАРСКАЕ. Паболела падпісчыкаў і па лініі мотадаставак 1 і 2 — на 7 і 5 адпаведна. Спадзяёмся, шаноўныя сябры, што і надалей вы застаняцеся з намі. У дні звычайныя і святочныя, дажджлівыя і сонечныя, ясныя і пахмурныя — будзьма разам!

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *