ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ А.ЛУКАШЭНКА ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ У ГОНАР ДНЯ ПЕРАМОГІ

Общество

Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка на чале ўрачыстага шэсця прайшоў па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У шарэнзе з кіраўніком дзяржавы ішлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, героі Савецкага Саюза, Сацыялістычнай працы, Беларусі, ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты. У святочным шэсці таксама прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый, моладзь, працоўныя калектывы. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якім з-за ўзросту ўжо складана пераадолець гэты маршрут, ехалі ў адкрытых аўтамабілях. Побач з Аляксандрам Лукашэнкам ішлі яго сыны.

У памяць аб подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт усклаў вянок да манумента Перамогі. Удзельнікі шэсця таксама ўсклалі ля падножжа помніка вянкі і кветкі. Аддаць даніну павагі памяці прыйшлі замежныя дыпламаты, духавенства.

Аляксандр Лукашэнка і ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых у той вайне. Прэзідэнт вітаў кіраўнікоў дыпламатычных місій замежных дзяржаў, якія прыйшлі на плошчу Перамогі, з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі.

«Пакуль вы жывыя, будзе жыць памяць людская», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ветэранаў. «Так, шурпатасці ў нас бываюць, але мы да канца года выправім іх. Гэта я вам абяцаю», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён падзякаваў ім за перамогу. «Вы патрэбны моладзі, каб яна бачыла і разумела, які подзвіг вы здзейснілі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ніхто не зможа адняць у савецкага народа права на Вялікую Перамогу. Аб гэтым ён заявіў у размове з журналістамі пасля завяршэння святочнага шэсця.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *