Падарунак шэфаў сацыяльнаму прытулку

Общество

Ручаёк у рэчку

перальецца,

Адзвіняць святочныя званы.

А ў дзіцячых сэрцах адзавецца

Свет, які пабачылі яны.

Кветку шчасця,

людзі, не шукайце

У лясных амшарах

па начах.

Лепей самі тую

не спужайце,

Што ў дзіцячых

расцвіла вачах.

 

Гэтыя радкі-працяг да раней напісаных пасля наведвання ДУА «Чэрвеньскі раённы сацыяльна-педагагічны комплекс», які знаходзіцца ў Смілавічах. Толькі дзеці ўмеюць радавацца, як дзеці. Яшчэ перад пачаткам мерапрыемства, хлапчукі падбеглі да нас са шчаслівымі ўсмешкамі і, перабіваючы адно аднаго, нешта пачалі шаптаць. Да таго ж яны цягнулі мяне за рукаў, каб нешта паказаць. Здавался, што ў суседнім пакоі сядзіць дзівосная жар-птушка. Але хлапчукі прывялі нас у свой спальны пакой і паказалі цудоўную новую мэблю. «Бачыце, як прыгожа! Гэта нам падарылі!»- шчасліва ўсміхаючыся, гаварыў адзін. А другі з пачуццем гонару дадаў: » Як дома. Тут у мяне свае палічкі. Можна нават схавацца дзеля прыколу!» Як мала трэба для дзіцячага шчасця! Хто ж тыя чараўнікі, якія здольны падарыць радасць дзецям? На гэта адказалі выхавацелі. 5 новенькіх шафаў спецыяльна выраблены для дзяцей. Выхаванцам зручна складваць сваё адзенне. У спальных пакоях стала ўтульна і камфортна. А набыты шафы на сродкі, выдзеленыя Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Яны з’яўляюцца шэфамі сацыяльнага прытулку. Увесь гэты маленькі, але вельмі з’яднаны любоўю да дзяцей, калектыў выказвае шэфам вялікую ўдзячнасць. Пасведчаннем таму з’яўляюцца фотаздымкі.

Наталля Сівак

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *