Новости

Общество

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у красавіку бягучага года склала Br3 млн. 252 тыс. 689 (у сакавіку 2012 года — Br3 млн. 159 тыс. 624). Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у красавіку склала Br3 млн. 278 тыс. 999 (у сакавіку 2012 года — Br3 млн. 188 тыс. 47).

 

Новыя перспектыўныя напрамкі беларуска-расійскага супрацоўніцтва плануецца вынесці на абмеркаванне ў час маючага адбыцца візіту ў Беларусь Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Гэта пытанне абмяркоўвалася 24 мая ў ходзе даклада міністра замежных спраў Сяргея Мартынава Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у бліжэйшым будучым у знешняй палітыцы Беларусі чакаюцца знакавыя падзеі, да якіх неабходна падрыхтавацца. «Перш за ўсё, размова ішла аб змястоўным напаўненні маючага адбыцца афіцыйнага візіту Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна».

 

На фінансаванне расходаў, звязаных з дзейнасцю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, у 2012 годзе накіравана Br1,4 млрд. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі  ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтыя сродкі ў бягучым годзе будуць расходаваны на матэрыяльнае заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выставак, іншых мерапрыемстваў па выяўленню і прапагандзе творчасці маладых талентаў, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў, абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю і іншыя мэты, звязаныя з пошукам, прафесійнай падрыхтоўкай і ўдасканаленнем майстэрства юных талентаў.

 

Дэпартамент выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падрыхтаваў праект закона «Аб амністыі» і ўнёс яго на разгляд у Савет Міністраў для далейшага прадстаўлення Прэзідэнту Беларусі. Паводле папярэдніх ацэнак, з месц пазбаўлення волі будзе вызвалена каля 2,8 тыс. чалавек. Таксама плануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год больш як сямі тысячам асуджаных. Аб гэтым паведамілі ў МУС Беларусі.

Праект закона аб амністыі распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *