Новая крама з нізкімі цэнамі

Общество

У Смілавічах адкрылася яшчэ адна прадуктовая гандлёвая крама. Для жыхароў пасёлка — звычайная з’ява. Мы гандлем не абдзелены. Але на гэты раз ёсць сур’ёзная адметнасць. Нават назва крамы прэтэндуе на гэта: “Доброном”. “Ном” — з грэчаскага перакладаецца як вобласць. Выходзіць, што вобласць дабра.

Сапраўды, жыхары атрымалі да сваіх надзённых паслуг надзвычай карыснае і прыемнае — у краме тавары таннейшыя, чым у існуючых гандлёвых кропках. Нарэшце смілаўчане на справе дачакаліся вынікаў гандлёвай канкурэнцыі. Пераканаўся сам, набываючы алей. А пакупніца Марыя Міхайлаўна Дрозд адзначыла ніжэйшы кошт крупяных вырабаў, асабліва рысу.  Вырашыла купіць у запас.

Пытаюся ў мужчыны: “Як Вам падабаецца новая крама?”.

“Вельмі добрая. Гарэлку прадавалі па 23800 рублёў. Але не надумаце напісаць пра гэта ў газету — наедуць з усяго свету”.

Добра, каб і далей такое становішча было, і людзі з задавальненнем набывалі неабходныя прадукты. Нам так сёння патрэбны настрой, радасць. Ды можа і суседзі-гандляры прымуць захады па зніжэнню цэн.

Адкрылася крама на арэндных плошчах па ініцыятыве фірмы з Мінскага раёна. На стэндзе пакупніка не знайшоў прозвішчаў уладальніка фірмы, дырэктара, а шкада. Хай бы людзі ведалі, хто здзейсніў добрую справу.

Пажадаем поспеху прадпрымальнікам, а нам — тавараў нізкага кошту.

Іван ЯРАШЭВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *