КОЖНАГА ВЕТЭРАНА ЎСПРЫМАЮ, ЯК РОДНАГА ЧАЛАВЕКА

Общество

Свята Перамогі для мяне самае дарагое, самае светлае і адначасова самае балючае. Мой бацька быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ў 1937 годзе. 5 лістапада 1941 года паветраны стралок-радыст Зольнікаў Рыгор Паўлавіч стаў камуністам, а 7 лістапада прама з парада на Чырвонай Плошчы эскадрылля вылецела на абарону Масквы.

Вярнуўся ён ў родныя мясціны толькі ў 1946 годзе са шматлікімі ўзнагародамі і такімі ж шматлікімі раненнямі. Больш за 20 год прайшло, як няма са мною таты, але ў Дзень Перамогі я кожнага ветэрана ўспрымаю, як роднага чалавека.

Паклон Вам нізкі, нашы ветэраны!

Святочныя расквечаны сцягі,

Блакіт нябёсаў над маёй Радзімай.

А памяць закіпае

напамінам:

«Крывавыя Нямігі берагі…»

Ад тых падзей вякоў

прайшло замнога.

Руйнуючы зямлю,

як землятрус,

Крывавыя ваенныя дарогі

Не раз ішлі праз нашу

Беларусь.

Арда ляцела

конніцай-маланкай,

Пугаючы і зблізку, і здаля.

Ды не была ніколі

самабранкай

Для ворагаў пакутная

зямля.

Нашчадкі слаўнай маці

Ефрасінні

Чужынцаў падымалі

на штыкі

Ля Палаты, Дняпра,

на Водах Сініх…

І Грунвальд не забудуць крыжакі.

Варожыя ганебныя паходы

Знайшлі спачын навекі

ў курганах.

І помняць беларускія

балоты

Вандал-арыец, швед і шляхціц-лях.

Чарнела сонца ад густога дыму,

Пад Мінскам нечысць

скверчыла ў катле.

Узышла надзеі зорка

над Радзімай

І засвяціла пераможцам

услед!

Чарнобыльскія чорныя

аблокі

Атрутным праліваліся

дажджом.

Але ляцяць буслы дамоў здалёку.

А мы працуем шчыра

і жывём.

Стараннасць, мужнасць

нашага народа

Ад продкаў не згасае

праз вякі.

Паміж людзьмі пануюць

мір і згода,

І госці ў нас жывуць,

як землякі.

Мы крочым па жыцці сваёй дарогай

Свабоднай волі нашай

не зламіць.

Святло Вялікай Слаўнай Перамогі

У кожным сэрцы радасцю гарыць.

Каля старых прысыпаных зямлянак

Вянкамі расцвітае

сон-трава.

Паклон Вам нізкі, нашы ветэраны!

Здароўя, шчасця, дабрабыту Вам!

Наталля Сівак,

в. Заполле

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *