АЛА ВАСІЛЬЕЎНА МАКАРАВА

Общество

Дзевятнаццаць гадоў Ала Васільеўна працуе санітаркай у Новазелянькоўскім фельчарска-акушэрскім пункце. Не толькі ідэальная чысціня — справа яе працалюбівых рук. Усё, што патанае тут у зеляніне — таксама. Любіць яна вырошчваць прыгожыя расліны, якія радуюць вока, ствараюць добры настрой. А таму шмат кветак у пакоях і ля будынка. Тутэйшыя жанчыны часта звяртаюцца да яе, як да гаспадыні, каб падзялілася насеннем ці расадай, падказала сакрэты кветкаводства. І Ала Васільеўна з задавальненнем успрымае такія просьбы, бо шчырая і адкрытая да людзей. Яна заўжды гатова дапамагчы кожнаму. А можа Ала Васільеўна многае: і смачна прыгатаваць, і модную рэч звязаць, і супакоіць пяшчотным словам. Менавіта пра такіх жанчын справядліва кажуць: мае залатыя рукі і добрае сэрца. Ала Васільеўна з мужам выгадавалі траіх дочак, прычакалі пяць унукаў. І ў сваім сямейным жыцці шчаслівыя.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *