Афіцыйная хроніка

Общество

Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень узаемнага даверу і падтрымкі ў двухбаковых адносінах. Аб гэтым  заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лу Юнсянам. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, за 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем супрацоўніцтва дзвюх краін перайшло на якасна новы этап. Па выніках 2011 года аб’ём двухбаковага гандлю пераадолеў рубеж $3 млрд.

 

Беларускі народ заслужыў права «людзьмі звацца» і жыць на сваёй зямлі. Аб гэтым на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны завіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.»Ганаровыя званні, ордэны і медалі вы атрымліваеце за выдатныя заслугі перад Радзімай і народам. Гэта стымул для яшчэ большых поспехаў у будучым, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Перакананы, для любога з нас галоўная мэта — дабрабыт і росквіт роднай краіны, шчасце блізкіх і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Бо ўсе мы працуем дзеля гэтага».

 

Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ нумар 237 «Аб некаторых пытаннях Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 мая. «Дакумент прыняты ў мэтах далейшага ўдасканалення дзейнасці дзяржінспекцыі і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта, урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны аховы і выкарыстання аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, зямель».

 

Мінску пад сілу арганізаваць лепшы хакейны турнір у гісторыі. Такое меркаванне ў эфіры праграмы «У цэнтры ўвагі» на тэлеканале «Беларусь-1» выказаў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель. «Я аптыміст, і веру ў тое, што Мінску пад сілу арганізаваць лепшы турнір у гісторыі. Я быў у беларускай сталіцы сам, і мне пастаянна дакладваюць, як праходзіць падрыхтоўка. У вас выдатныя арэны, яны размешчаны практычна побач. Няма сумненняў: гэты чэмпіянат (чэмпіянат свету па хакею 2014 года. — Заўвага БЕЛТА) вы праведзяце з душой. Хакей для вас — спорт нумар адзін, і для нас гэта ключавы фактар», — сказаў Рэнэ Фазель.

Паводле паведамленняў БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *