Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка ў час размовы з працаўнікамі Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода.
«Будзеце вырабляць больш прадукцыі — будзеце больш прадаваць, будзе больш грошай, а значыць і большая зарплата. Ніхто незаробленых грошай нікому не дасць, гавару вам адкрыта. Друкаваць грошы мы не будзем для таго, каб плаціць зарплату», — адзначыў Прэзідэнт. На яго думку, «трэба самім прыкладаць намаганні і думаць, як зарабляць». А калі спатрэбіцца дапамога дзяржавы — дапаможам, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка