Студэнты-валанцёры зладзілі акцыю ў Чэрвені

Молодежная политика

Актывісты валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца» завіталі ў Чэрвень. Яны наведалі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Ажыццявілі дабрачынную акцыю студэнты факультэта энергетычнага будаўніцтва БНТУ. Яны сумесна з выкладчыкамі сабралі падарункі для дзяцей і моладзі — кнігі, цацкі, адзенне. Для выхаванцаў дома-інтэрната валанцёры зладзілі дыскатэку і салодкі стол.

Каардынатар студэнцкага руху Наталля Драгун адзначыла, што яны дапамагаюць і дзецям, і састарэлым людзям. У мінулым годзе наведалі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы ў Ждановічах, дапаможную школу-інтэрнат у Іўі. Плануюць, што пасля Чэрвеня пабываюць у дзіцячых дамах у Дулебах і Блоні.

Для даведкі.

«Добрае сэрца» аб’ядноўвае тых, хто неабыякава ставіцца да людзей, якім неабходна ўвага і дапамога, — да ветэранаў, людзей з інваліднасцю, дзяцей-сірот і іншых. Акрамя дабрачынных акцый, валанцёры рэалізуюць праекты, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.

Фота Вольгі ЯНУШКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *