Сёння — рэспубліканскі суботнік

Общество

Жыхары раёна прымаюць удзел у добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан населеных пунктаў, сквераў, месц пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай вайны і партызан, тэрыторый, якія замацаваныя за арганізацыямі, аказваюць шэфскую дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям на падборы камянёў, пераборцы бульбы і іншых работах, а таксама на добраўпарадкаванні  аздараўленчага лагера ў в.Чарнава, тэрыторыі, дзе адбудзецца свята «Убельская ластаўка», у Паповай Градзе, на пасадцы лесапітомніка.

Грошы, заробленыя на суботніку, пералічваюцца на рахунак Червеньскага райвыканкама №3641062700002 у ЦБУ №627 філіяла №500-МУ ААТ «АСБ Беларусбанк»  г. Чэрвень, код 601, УНП 600008398.

Яны  будуць выкарыстаны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны і на дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, у якіх сёлета адпачнуць больш за 70 тысяч беларускіх дзяцей.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *