Пасяўная наблізілася да сярэдзіны

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны пасеялі 4482 гектары яравых зерневых, што складае 48 працэнтаў ад неабходнага.

Па тэмпах сяўбы наперадзе СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», дзе пасеялі ўжо 86,2 працэнта зерневых ад плана (336 гектараў). А найбольшы аб’ём сяўбы выкананы ў ААТ «Валевачы»- 700 гектараў (64,2 працэнта ад неабходнага). У ПСГ «Дамавіцкі» пасеялі 82,1 працэнта зерневых, у ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», «Лядзенскі» і філіяле «Новыя Зелянькі» — больш за палову.

У гаспадарках падрыхтавалі да сяўбы 5331 гектар глебы, правялі закрыццё вільгаці на 6865 гектарах.

Азімыя зерневыя падкормлены ў гаспадарках на 98 працэнтах палеткаў. Цалкам выканалі гэтую тэхналагічную аперацыю ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах, акрамя ААТ «10 з’езд Саветаў».

 

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *