Экзамен перад пасяўной

Аграрный сектор

трымалі  на гэтым  тыдні ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. На ім кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак яшчэ раз карэкціравалі  свае рабочыя планы, звяралі плошчы пад яравую сяўбу і гатоўнасць тэхнікі да яе.

У прыватнасці, дырэктар ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» Вячаслаў Насута у сваёй справаздачы запэўніў, што гаспадарка пры добрай арганізацыі працы правядзе сяўбу ранніх зерневых і аднагадовых траў за 8-10 дзён. На тое ёсць усе магчымасці: наяўнасць у дастатковай колькасці якаснага насення, тры энерганасычаныя агрэгаты, якія будуць працаваць у дзве змены,  запрошаны  12 механізатараў з іншых арганізацый і прадпрыемстваў.  Таму запланаваныя 470 га засеюць у пазначаныя тэрміны і з захаваннем тэхналагічнага працэсу.  А ўсяго яравы клін у сельгаспрадпрыемстве складае 2115 га.

Сёлета гаспадарка наважылася звярнуць большую ўвагу на павелічэнне колькасці і паляпшэнне якасці кармоў, ад чаго залежыць узровень вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. З гэтай нагоды павялічылі плошчы зернебабовых культур, кукурузы і канюшыны. Такое рашэнне падтрымаў і старшыня райвыканкама Іван Муха, які праводзіў гэтае мерапрыемства разам з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іванам Малахавым і спецыялістамі ўпраўлення.

Днямі ў гаспадарцы заканчваюць пераборку бульбы. Сёлета пад яе адведзена 200 гектараў, набыта і насенне гародніны для высеву на 45 гектарах.

Пацвердзілі поўную гатоўнасць да пасяўной таксама кіраўнікі ПСГ «Дамавіцкі» ААТ МТЗ  Васіль Братчэня і КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск» Алена Махнач.

А вось ў ААТ «Раванічы» пакуль яшчэ існуюць пэўныя праблемы і з рамонтам тэхнікі, і з наяўнасцю пасяўного матэрыялу, а самае галоўнае — з выкананнем тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Таму выконваючы абавязкі кіраўніка гаспадаркі  Уладзімір Каток, які нядаўна быў прызначаны на гэтую пасаду, занепакоены становішчам спраў і робіць усё, каб арганізаваць кадры на выніковую працу.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *