І елка ў пары з хваіною

Общество

дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Іван Іванцоў, Мікалай Снытко і Аляксандр Шыфрын з работнікамі Чэрвеньскага лясніцтва

З 21 да 28 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі праходзіць акцыя «Тыдзень лесу-2012», прысвечаная Году кнігі і 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У нашым раёне яе адкрыццё адбылося ў Чэрвеньскім лясніцтве. У суботу на высечцы ўчастка лесу непадалёк ад вёскі Хвойнікі, які быў пашкоджаны ўраганам у 2010 годзе, пасадкай сеянцаў хвоі і елкі на плошчы 2,6 гектара займаліся дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, работнікі райвыканкама, дзеці са школьнага лясніцтва СШ №4 Чэрвеня. Разам з імі ўдзел у акцыі брала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч.

Галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Таццяна Ермаловіч

Усяго ў гэты дзень у лясніцтвах раёна пасадзілі  148 тысяч сеянцаў і саджанцаў дрэў агульнай плошчай 26,7 гектара.

 

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Міхаіл Самец

Намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена Шлома і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Васіль Сабан

 

Ігар АДАМОВІЧ.

 

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *