ДАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ — ГРАМАДСКАЕ ПРЫЗНАННЕ

Общество

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на веснавых палявых работах у перыяд з 9 да 16 красавіка ПРЫЗНАНЫ:

НА ПАДРЫХТОЎЦЫ ГЛЕБЫ — механізатар ААТ «Запольскае» Уладзімір Валер’евіч ПАЗНЯКОЎ. На трактары «МТЗ-3022» з агрэгатам «БДТ-7″ён падрыхтаваў 237 гектараў глебы. Заданне выканаў на 123,4 працэнта;

НА СЯЎБЕ — механізатар СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Мікалай Мікалаевіч РАЗГАНАЎ. На трактары «Кейс-310 — Амазонія» ён пасеяў 282 гектары яравых. Заданне выканаў на 146,9 працэнта.

НА ЎНЯСЕННІ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ — механізатар Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Анатоль Мікалаевіч ЛЯШУК (на здымку — са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Сакалоўскай).  На трактары «МТЗ-1221» з агрэгатамі «РУ-7000», «РДУ-1500» ён унёс мінеральныя ўгнаенні на 1326 гектарах. Заданне выканаў на 100,6 працэнта. 

НА ЎНЯСЕННІ АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ — механізатар філіяла «АграБокс» СП «Унібокс» Аляксандр Аляксандравіч МЯЦЕЛЬСКІ. На трактары «МТЗ-3022» з агрэгатам «ДЦ-1» ён унёс 4932 тоны арганічных угнаенняў. Заданне выканаў на 100 працэнтаў.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны Удзячныя адрасы райсельгасхарчу, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі ў памеры адной базавай велічыні за кошт сродкаў райкама прафсаюза і пераходныя чырвоныя сцяжкі.

Фота Ігара АДАМОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *