У РАВАНІЧАХ З’ЯВІЛАСЯ «ГАРМОНІЯ»

Общество

У рамках акцыі «Здаровая сям’я» пры нашым сельскім Доме культуры мы стварылі клуб творчых сем’яў «Гармонія». Яго старшынёй стала мастацкі кіраўнік Тамара Ладуцька, сябрамі — удзельнікі ансамбля народнай песні «Крыніца». Гэта сем’і Судакоў, Церашчукоў, Ладуцькаў, Дзяругаў, Сасункевіч-Лагоціных. На першым — арганізацыйным — пасяджэнні мы намецілі праграму, статус клуба, дэвіз, гімн, план мерапрыемстваў, абавязкі ўдзельнікаў. У планах — накіраваць работу клуба на прапаганду здаровага ладу жыцця, на вывучэнне гісторыі роднага краю, звычаяў, прывіваць сябрам клуба міласэрнасць, чуласць, дабрыню і сумленнасць, прапагандаваць родную беларускую песню, музыку, берагчы свой родны кут, яго помнікі, культуру, шчодра дзяліцца з сябрамі клуба сваімі ведамі, дапамагаць ім у жыцці. А яшчэ мы плануем арганізоўваць сумесны адпачынак, цікавы і карысны. Сёлета мяркуем зладзіць вандроўкі ў Брэст, Магілёў, на Буйніцкае поле…  Дарэчы, у Раванічах стае і іншых творчых сем’яў — кветкаводаў, майстроў… Мяркуем, што сяброў клуба «Гармонія» будзе шмат…

Рыгор ЛАДУЦЬКА,

дырэктар Раваніцкага сельскага Дома культуры

Фота Наталлі ФАШЧАНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *