У ФОТАЗДЫМКАХ І ВІДЭАФІЛЬМАХ УСЛАВІЛІ БЕЛАРУСЬ…

Молодежная политика

У рамках рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» ў лютым аддзел адукацыі райвыканкама ладзіў раённы агляд-конкурс фотаздымкаў і відэафільмаў. Удзел у ім узялі 14 сярэдніх і 3 базавыя школы Чэрвеньшчыны.

Дастойныя работы, якія адпавядалі Палажэнню і тэме конкурсу, прадставілі СШ №1 і СШ №2 г.п.Смілавічы, Руднянскі і Лядзенскі дзіцячыя сады-СШ, Турэцкі дзіцячы сад-БШ, гімназія №1 імя Ул. Караля.

Пераможцамі конкурсу фотаздымкаў прызнаны і ўзнагароджаны граматамі:

у намінацыі «На турыстычнай сцежцы»:

1 месца — дырэктар СШ №2 г.п.Смілавічы Вячаслаў Марціновіч

2 месца — вучань Лядзенскага дзіцячага сада-СШ Анатоль Семіненка і настаўнік Грабёнскага дзіцячага сада-СШ Валерый Апалчэўскі

3 месца — вучаніца СШ №1 г.п.Смілавічы Надзея Мукавозчык, намеснік дырэктара Валевачоўскай СШ Таццяна Богдан, вучань Турэцкага дзіцячага сада-БШ Арцём Салдаценка;

— у намінацыі «Мой край сінявокі»:

1 месца — вучаніца Руднянскага дзіцячага сада-СШ Ганна Кішко

2 месца — вучаніца СШ №2 г.п.Смілавічы Надзея Мыцько і намеснік дырэктара гімназіі №1 імя Ул.Караля г.Чэрвеня Таццяна Сядова

3 месца — вучаніца Раваніцкага дзіцячага сада-СШ Ганна Дзмітрук, намеснік дырэктара Валевачоўскай СШ Алена Макась, настаўніца СШ №4 г.Чэрвеня Аксана Бандзік.

Пераможцамі конкурсу відэафільмаў прызнаны і ўзнагароджаны граматамі:

— у намінацыі «Краязнаўства»:

1 месца — СШ №1 г.п.Смілавічы

2 месца — Турэцкі дзіцячы сад-БШ

3 месца — Раваніцкі дзіцячы сад-СШ і СШ №3 г.Чэрвеня.

Яўген ГУРЫН,

дырэктар турыстычна-краязнаўчага цэнтра Чэрвеньскага раёна

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *