У Чэрвені ўшанавалi лепшых працаўнікоў

Общество

У раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбыўся ўрачысты сход актыву раёна па  выніках працы за мінулы год. Сюды сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў усіх галін вытворчасці, якія ўнеслі  значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Іх прозвішчы будуць занесены на раённую Дошку гонару.

Ім — заслужанае прызнанне і павага, удзячнасць і нізкі паклон за добрасумленную працу, прафесійнае  майстэрства і адданасць справе. Гэтае свята абагуліць іх лепшы вопыт, натхніць на добры плён, каб Чэрвеньшчына па праву ганарылася сваімі землякамі, іх справамі.

У праграме ўрачыстасці таксама  канцэрт мясцовых самадзейных калектываў і выканаўцаў нашага раёна.

Прозвішчы пераможцаў раённага спаборніцтва за мінулы год будуць надрукаваны ў наступным нумары газеты.

Л.ЦІТАЎКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *