ТУРЭЦКІЯ СТРАЛКІ — ЛЕПШЫЯ НА МІНШЧЫНЕ

Спорт

У сталіцы Беларусі прайшоў чэмпіянат Мінска і Мінскай вобласці па кулявой стральбе, прысвечаны 85-гадоваму юбілею ДТСААФ, а таксама Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Арцём Салдаценка, Кацярына Татарэвіч і Іван Атрашэўскі з трэнерам Уладзімірам Кірыльчыкам

Сярод трынаццаці каманд вобласці першае месца з вынікам 352 ачкі заняла каманда нашага раёна, за якую выступалі вучні Турэцкай базавай школы, выхаванцы пярвічнай арганізацыі ДТСААФ Кацярына Татарэвіч, Арцём Салдаценка і выпускнік гэтай школы Іван Атрашэўскі. Рыхтаваў іх да спаборніцтваў настаўнік фізічнай культуры Уладзімір Кірыльчык.

Акрамя таго, Кацярына Татарэвіч стала пераможцай спаборніцтваў у асабістым заліку, а Арцём Салдаценка заняў трэцяе месца. Дарэчы абодва гэтыя юныя стралкі напярэдадні выйгралі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, якія ў рамках месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечанага 85-годдзю ДТСААФ і Дню абаронцаў Айчыны, правялі ў СШ №4 Чэрвеня раённая арганізацыя ДТСААФ і аддзел адукацыі райвыканкама. Прычым і Кацярына, і Арцём выбілі па 50 ачкоў з 50 магчымых.

У асабістым заліку гэтых спаборніцтваў другія месцы занялі Аліна Чыжык з Турэцкай школы і Аляксандр Качан з Новазелянькоўскай школы, трэція — Крысціна Макоўская з СШ №4 і Аляксандр Рог з Турэцкай школы. У агульнакамандным заліку на раённых спаборніцтвах па стральбе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — Турэцкая школа, другое СШ №4, трэцяе — Хутарская школа.


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *