СПРАВАЗДАЧУ ТРЫМАЛА ПРАЎЛЕННЕ РАЙПО

Экономика

Упаўнаважаныя Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства заслухалі і абмеркавалі на сваім сходзе справаздачу праўлення райпо аб рабоце па выкананню Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця сістэмы за мінулы год і задачах па далейшаму развіццю і ўдасканальванню  дзейнасці на  наступныя. Падрабязна асвятліў яго дзейнасць і кожнага структурнага падраздзялення старшыня райпо Сяргей Веракса.

Упаўнаважаныя ў сваіх выступленнях адзначылі, што ў справаздачным перыядзе праўленне райпо накіроўвала свае намаганні на рэалізацыю распрацаваных мер па выкананню даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па фінансаваму аздараўленню спажыўкааперацыі за кошт павышэння эфектыўнасці  гандлёвай, вытворчай і нарыхтоўчай дзейнасці.

Па выніках 2011 года забяспечана выкананне 8 з 13 прагнозных паказчыкаў. Рэканструявана і адрамантавана 15 магазінаў,  уведзена два новых гандлёвых аб»екта і праведзена пераспецыялізацыя магазіна «Прамтавары» ў харчовы.

Усяго за мінулы год на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы  выкарыстана 2356 мільёна рублёў.

Паслядоўна праводзілася работа  па павышэнню якасці і пашырэнню асартымента вырабляемай прадукцыі, удаскаванальванню арганізацыі закупу прадукцыі ў сельгасвытворцаў, аказанню паслуг насельніцтву і ўкараненню энергасберагаючых тэхналогій.

І ўсё ж,  як падкрэслівалася на сходзе, праўленню райпо не ўдалося спаўна  забяспечыць дынамічнае  развіццё сістэмы спажыўкааперацыі. Працягваецца зніжэнне ўдзельнай вагі кааператыўнага гандлю ў рознічным тавараабароце. Не забяспечаны прагнозныя паказчыкі па рознічнаму тавараабароту, тавараабароту грамадскага харчавання, платных паслугах,  вытворчасці ўласнай прадукцыі грамадскага харчавання, валаваму дадатковаму кошту.

Сход упаўнаважаных работу Чэрвеньскага райпо  за справаздачны перыяд прызнаў здавальняючай. Такую ж ацэнку атрымала  і рэвізійная камісія.  У прынятай пастанове  вызначаны галоўныя задачы  праўлення і рэвізійнай камісіі на наступны год.

Зацверджаны да выканання  баланс на наступны год, пералік будынкаў, выстаўляемых  на продаж, а таксама наказы пайшчыкаў, выказаныя ў ходзе справаздачнай кампаніі.

Л.Цітаўка

Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *