Смак перамогі адчула кожная з каманд

Спорт

Раённы фізкультурна-спартыўны клуб і раённая арганізацыя ДТСААФ правялі ў Турэцкай базавай школе спартакіяду Кліноцкага сельсавета.

Каманда Турэцкай школы - пераможца спартакіяды

Удзел у ёй бралі 5 каманд: гаспадары спаборніцтваў, а таксама калектывы ААТ «10 з’езд Саветаў», ЗАТ «Турэц», рыбгаса «Волма» і спартсмены вёскі Клінок.

Момант спаборніцтва па валейболу

Адметна, што кожная з каманд здолела заняць першае месца у адным з відаў праграмы. Спартсмены вёскі Клінок сталі мацнейшымі ў валейбольным турніры, асілкам з рыбгаса «Волма» не знайшлося роўных у перацягванні каната, самымі трапнымі стралкамі з пнеўматычнай вінтоўкі былі прадстаўнікі ААТ «10 з’езд Саветаў». Спартсмены Турэцкай школы выйгралі спаборніцтвы па дартсу, а каманда ЗАТ «Турэц» перамагла ў турнірах па шашках і настольнаму тэнісу.У асабістым заліку сярод пераможцаў спартакіяды таксама адзначыліся прадстаўнікі ўсіх каманд. Гэта Святлана Карачун з ЗАТ «Турэц» і Віталь Бачыла з каманды вёскі Клінок — па настольнаму тэнісу, Таццяна Свірыд і Міхаіл Мялешчык з ЗАТ «Турэц» — па шашках, Соф’я Гурэнчык з ААТ «10 з’езд Саветаў» — па стральбе, Канстанцін Караткевіч з рыбгаса «Волма» і Валянціна Уласавец з Турэцкай школы — па дартсу.

Перацягванне каната

Па найменшай суме камандных месцаў па відах спорту першае месца ў спартакіядзе занялі спартсмены Турэцкай школы. На другім месцы — каманда ААТ «10 з’езд Саветаў», трэцяя пазіцыя -за рыбгасам «Волма».

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара.


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *