Сябры знайшлі сяброў

Молодежная политика

Ужо другі раз у гэтым годзе маленькія прыхаджане храма іконы Божае Маці » Усіх тужлівых Радасць» вёскі Заполле разам з бацькамі і іерэем Алексіем наведваюць Смілавіцкі сацыяльны прыют. Смела можна сказаць: «Сябры знайшлі сяброў». Першы раз мы наведаліся на Каляды. Праспявалі песні, прачыталі вершы, патанцавалі разам, уручылі падарункі. Карацей кажучы, пазнаёміліся. Другі раз рыхтаваліся больш старанна. Вырашылі зрабіць пастаноўку казкі «Пра Мішку, Мышку і бліны». Разам з мамамі шылі касцюмы, вучылі песні — рэпеціравалі два тыдні. А яшчэ смачных пачастункаў нагатавалі. І ў апошні дзень Масленіцы завіталі ў госці. Дзеці артыстычна паказалі, як Мышка ў норцы, пачуўшы пах бліноў, хуценька прачнулася і пачала сама гатаваць. Рабіла гэта напаказ, каб і мышаняты, і ўсе прысутныя навучыліся пячы смачныя бліны. Скрыпачка іграла, песні гучалі, а бліны «пякліся».

Усе атрымалася на «выдатна.» А тут яшчэ завітаў у мышыную кухню Мішка. Уволю пад’еў бліноў. З сабою ж таксама прынес цэлы кораб салодкіх пачастункаў. Потым Мышка запрасіла гасцей за стол. Ды ўжо і пара было, бо слінкі ва ўсіх пацяклі. Разам з бацюшкам Алексіем прачыталі малітву, і пачалася самая прыемная частка мерапрыемства. Упляталі ўсе бліны за абедзве шчакі. А гарбату бацюшка сам наліваў, ды ўсіх частаваў… Смачней гарбаты не даводзілася піць! Свята ўдалося на славу. Мішка сарамліва напрыканцы зазначыў: «Вялікі дзякуй усім. Добрую справу зрабілі”. Усе прысутныя атрымалі на памяць «мышыны” аўтограф. Хочацца назваць імены артыстаў-выканаўцаў. Мышка — Маша Аніскевіч, Мышаняты — сеёстры Лера і Лара Вяргейчыкі і Анечка Шыдлоўская. А Мядзведзем быў яе старэйшы брат Дзяніс. Дзве Машы Фурманава і Гулевіч ігрой на скрыпцы і прыгожымі спевамі дапоўнілі свята. Усе яны (акрамя Мышкі і самага маленькага Мышаня) — вучні Запольскай школы.

Наталля Сівак,

в. Заполле

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *