МАТЧ ЗАВЯРШЫЎСЯ… СКАНДАЛАМ

Спорт

У мінулую суботу ў чарговым матчы чэмпіянату Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу чэрвеньскі «Будаўнік» сустракаўся са сталічнай камандай МФК «Пошук». У першым тайме чэрвеньцы здолелі выйсці наперад, дзякуючы аўтаголу мінчан. За першыя 10 хвілін пасля перапынку нашы футбалісты тройчы святкавалі ўзяцце варот саперніка. А потым адбыўся прыкры інцыдэнт. Ігрок мінчан ударыў суддзю, і гульню спынілі. МФК «Пошук» залічана тэхнічнае паражэнне — 0:5. Такім чынам, «Будаўнік» запісаў на свой рахунак чарговыя тры ачкі. У 13 гульнях чэрвеньцы 11 раз перамаглі, адзін раз згулялі ўнічыю і адну сустрэчу прайгралі. Зараз яны з 34 ачкамі па-ранейшаму ўзначальваюць турнірную табліцу чэмпіянату.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *