Сакавік 1943 года. Карная аперацыя «Вясна», праведзена гітлераўцамі на тэрыторыі Чэрвеньскага, Смалявіцкага, Барысаўскага раёнаў.
6 сакавіка 1943 года расстраляны гітлераўцамі адважныя патрыёткі, падпольшчыцы, партызанскія сувязныя Л.Шамецька і М.Матусевіч.
Сакавік 1948 года — у г.Чэрвені пры харчпрамкамбінаце пушчаны ў эксплуатацыю крухмала-патачны завод. Адкрыты два новыя магазіны — універмаг і магазін гаспадарчых тавараў.
Сакавік 1951 г. Надаецца вялікае значэнне садаводству і агародніцтву. У некаторых сельгасарцелях пачалі вырошчваць высокаўраджайныя сарты памідораў, новыя селекцыйныя сарты дынь і кавуноў. У пяці калгасах закладзены вінаградныя гадавальнікі, у двух сельгасарцелях — вінаградныя плантацыі на 70-100 кустоў.
Сакавік 1955 года. У раёне пашыраецца сетка медыцынскіх устаноў. Адкрыты 2 фельчарска — акушэрскія пункты ў Раваніцкім і Вайнілаўскім с/С, аптэка ў Валевачоўскім с/С. На 10 ложкаў расшырыўся стацыянар райбальніцы, на патрэбы медыцынскай сеткі выдаткавана звыш 4 мільёнаў рублёў.
Сакавік 1972 года. У Чэрвені на вул.Чапаева адкрыты рэстаран «Волма» і сталовая.
Сакавік 1982 года. Сярод пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва за паспяховае выкананне і перавыкананне заданняў 11-й пяцігодкі па павышэнню ўраджайнасці, павелічэнню вытворчасці і продажу дзяржаве зерня грэчкі ў 1981 годзе прызнаны ў ліку іншых Чэрвеньскі раён. А сярод калгасаў рэспублікі — калгас «Іскра». Наш раён і калгас «Іскра» ўзнагароджаны пераходнымі Чырвоным Сцягамі ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ з выдачай прэміі раёну — дзве тысячы, калгасам — паўтары тысячы рублёў.
Сакавік 1982 года. Рашэннем Дзяржаўнага камітэта СССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі і Прэзідыума ЦК прафсаюза працаўнікоў сельскай гаспадаркі Смілавіцкае сярэдняе сельскае прафесійна — тэхнічнае вучылішча №23 прызнана пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва ў 1980-1981 гадах сярод прафесійна-тэхнічных вучышлішчаў, якія дзейнічаюць на базе прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР. Яму прысвоена званне «Лепшае меліярацыйнае вучылішча». Вучылішча ўзнагароджана дыпломам Першай ступені.
Сакавік 1985 года. Пры Цэнтральнай раённай бібліятэцы створаны літаратурна-паэтычны клуб «Ветразь».
25 сакавіка 1992 года. Прынята рашэнне Чэрвеньскага райвыканкама аб пераўтварэнні музычнай школы ў Школу мастацтваў.
(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея