АДНЫМ АБЗАЦАМ

Спорт

ВОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА

Шэсць узнагарод заваявалі на першынстве Мінскай вобласці сярод юніёраў і юніёрак у Смалявічах выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР. Першыя месцы занялі Вераніка Мастоўская і Вячаслаў Кароль, другое — Уладзімір Юр’еў, трэція — Аляксандра Горбач і Аляксандр Шыфрын. Акрамя таго, нашы юніёры сталі трэцімі ў агульнакамандным заліку.

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА

У сталічным манежы рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў рамках міжнародных спаборніцтваў СДЮШАР «Атлет» адбыўся турнір па скачках у вышыню на прызы Паўла Гойхмана і Лізаветы Сосінай. У дзяўчат 1996 года нараджэння першае месца з вынікам 1 метр 55 сантыметраў заняла навучэнка Чэрвеньскай СДЮШАР Алена Логінава.

ХАКЕЙ

Каманда Чэрвеня заняла першае месца ў адкрытым чэмпіянаце Пухавіцкага раёна, які прайшоў на лёдавай пляцоўцы гарадскога стадыёна Мар’інай Горкі. Нашы землякі атрымалі перамогі над гаспадарамі спаборніцтваў і хакеістамі Беразіно. За чэмпіёнаў выступалі Андрэй і Антон Янчэўскія, Андрэй Віткоўскі, Міхаіл Тарасік, Валянцін Кобзеў, Алег Бурмістронак, Канстанцін Трыгубовіч і Сяргей Собаль.

МІНІ-ФУТБОЛ

За тур да заканчэння першага этапу чэмпіянату Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска ў спаборніцтвах з 40 ачкамі лідзіруе чэрвеньскі «Будаўнік». Бліжэйшыя сапернікі маюць на чатыры ачкі менш. У 16 матчах наша каманда атрымала 13 перамог, адну гульню звяла ўнічыю і дзве прайграла.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *