З 1 САКАВІКА СТАЎКА РЭФІНАНСАВАННЯ — 38 ПРАЦЭНТАЎ ГАДАВЫХ

Общество

Нацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 38 працэнтаў гадавых з 1 сакавіка, паведамлі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

«Зыходзячы з тэндэнцый, якія складваюцца на працягу шэрагу апошніх месяцаў у эканоміцы, яе фінансавым сектары, і прагнозаў на перспектыву, праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб зніжэнні з 1 сакавіка 2012 года стаўкі рэфінансавання  да 38 працэнтаў гадавых», — праінфармавалі ў Нацбанку.

Ва ўпраўленні інфармацыі банка растлумачылі, што больш жорсткая грашова-крэдытная палітыка ў мінулым годзе, у тым ліку за кошт павышэння працэнтных ставак, дала магчымасць стабілізаваць сітуацыю ў краіне і стварыць умовы для падтрымання макраэканамічнай збалансаванасці эканомікі. У выніку ў апошнія месяцы назіраецца істотнае запавольванне інфляцыі. Так, індэкс спажывецкіх цэн за снежань 2011 года склаў 102,3 працэнта, за студзень 2012 года — 101,9 працэнта, за два тыдні лютага — 100,9 працэнта.

Паводле паведамленняў БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *